Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя Берасьцейшычы накіроўвала ў ЛПП бяскрыўдных, а ня хатніх агрэсараў, — пракуратура


Лячэбна-працоўны прафілякторый у Магілёве, ілюстрацыйнае фота
Лячэбна-працоўны прафілякторый у Магілёве, ілюстрацыйнае фота

Генэральная пракуратура Беларусі расказала пра выяўленыя парушэньні ў працы праваахоўнікаў Берасьцейскай вобласьці.

«Прычынай аналізу паслужыла пагаршэньне становішча ў Берасьцейскай вобласці па шэрагу пазыцыяў, зьвязаных з п’янствам, — пішуць на сайце Генпракуратуры. — Напрыклад, у 2017 годзе ад атручаньня алькаголем загінулі 183 чалавекі (у 2016 годзе — 164). Акрамя таго, большасьці забойстваў, рабаваньняў, разбояў, фактаў прычыненьня цяжкіх цялесных пашкоджаньняў папярэднічала ўжываньне сьпіртных напояў».

У час праверкі абласная пракуратура выявіла, што ў «лячэбна-працоўныя прафілякторыі» (установа абмежаваньня волі, дзе алькаголікаў і наркаманаў прыцягваюць да прымусовай працы) трапілі толькі 67% (773 з 1153 чалавек) з тых, каго туды накіравалі органы ўнутраных справаў.

«Пры гэтым органы ўнутраных справаў не заўсёды дзейнічалі выбарча, не ўлічвалі характарыстыкі асобаў грамадзянаў, меркаваньне чальцоў іхнай сям’і, зьвесткі аб схільнасьці да агрэсіўных паводзінаў, — піша Генпракуратура. — Гэта спрыяла таму, што ў некаторых рэгіёнах першапачаткова ў ЛПП ізаляваліся асобы, якія не ўяўлялі асаблівай небясьпекі для навакольных, а раней судзімыя, якія дапускалі гвалт у сем’ях, заставаліся ў чаканьні сваёй чаргі».

У Беларусі штогод са 160 тысяч альказалежных 8 тысяч адпраўляюць у ЛПП. 5 красавіка ўрад Беларусі зацьвердзіў захады супраць «дармаедаў», адным зь іх ёсьць накіраваньне ў ЛПП «працаздольных непрацуючых грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцьця». Некаторых вызваленых з ЛПП пасьля накіроўваюць у «міліцэйскі калгас».

Нягледзячы на крытыку, Міністэрства ўнутраных справаў адмаўляецца ад закрыцьця ЛПП. Тое, што праваахоўнікі называюць «працатэрапіяй», у сьвеце лічаць формай прымусовай працы, забароненай міжнароднымі дамовамі, падпісанымі ў тым ліку Беларусьсю.

Рабства ў Беларусі — гэта і дэкрэт пра «дармаедаў», і праца ў калёніях

«Асноўнае лекаваньне — праца і рамонкавая гарбата»: The Guardian пра беларускія ЛПП

«Гэта зьвярынец» — расейская фатографка выдала ў Галяндыі кнігу пра беларускі ЛПП

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG