Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байкот выбараў забаронены ад 8 сьнежня


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына
На мясцовых выбарах улады апрабуюць некалькі навэлаў. Галоўныя зь іх дзьве. Першая — уводзіцца адміністратыўнае пакараньне за заклікі да байкоту выбараў. Другая — кандыдатаў пазбаўляюць магчымасьці весьці агітацыйную кампанію за бюджэтныя сродкі.

Юрыст, сябра Рады праваабарончага цэнтру «Вясна» Уладзімер Лабковіч тлумачыць:
Тыя абмежаваньні, якія цяпер з’явяцца ў агітацыйнай кампаніі, асабліва будуць заўважаныя на мясцовых выбарах, бо кандыдаты не пасьпеюць сфармаваць свае фонды.

«Дзяржава фактычна спыняе сваё фінансаваньне выбараў. Бо выбарчыя фонды цяпер можна фармаваць толькі пасьля таго, як кандыдат будзе афіцыйна зарэгістраваны. То бок рэальна кандыдат будзе пачынаць сваю выбарчую кампанію, ня маючы на яе ніякіх сродкаў. Яму патрэбна будзе і сфармаваць свой выбарчы фонд і правесьці агітацыю. А гэта прывядзе да таго, што і так мала бачныя і мала заўважаныя мясцовыя выбары перарастуць у рутынную бюракратычную працэдуру, кшталту выбараў у Савецкім Саюзе. Скончыцца ўсё тым, што пра правядзеньне гэтых выбараў і іх вынікі зусім стане невядома.

Уладзімер Лабковіч
Уладзімер Лабковіч
Тыя абмежаваньні, якія цяпер з’явяцца ў агітацыйнай кампаніі, асабліва будуць заўважаныя на мясцовых выбарах, бо кандыдаты не пасьпеюць сфармаваць свае фонды. І ў зьвязку з гэтым агітацыйная кампанія ў выглядзе ўлётак фактычна ня будзе весьціся».

Улады кажуць, што цяпер выбарчая камісія будзе рыхтаваць і выпускаць агульную ўлётку на ўсіх кандыдатаў па акрузе. Сустаршыня грамадзка-праваабарончага аб’яднаньня «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка прадстаўляе, як гэта будзе:

«Тая цэнтралізаваная ўлётка, якая будзе выпускацца ўладамі, ня будзе мець ніякага значэньня. Гэта будзе звычайная „агітка“ ідэалягіных аддзелаў. Зь яе выкінуць усё вострае, што тычыцца крытыкі ўладаў. І гэты момант вельмі сур’ёзны».

Віктар Карняенка лічыць, што ўлады наўмысна ўвялі ў Выбарчы кодэкс палажэньне аб забароне заклікаў да байкоту выбараў:

Віктар Карняенка
Віктар Карняенка
«Мы ведаем, што ў краіне ўсё больш і больш людзей, якія выступаюць за байкот выбараў. Да гэтага можна па-рознаму ставіцца. Але гэта факт. І ўвядзеньне забароны на байкот у такі момант сьведчыць пра тое, што ўлада гэтым вельмі і вельмі заклапочаная. І тым, што яна сама губляе аўтарытэт. І тым, што губляецца цікавасьць да працэдураў і мерапрыемстваў, якія яна праводзіць. Таму гэты гульня, за якой няма ніякіх рэальных паляпшэньняў выбарчага заканадаўства. А ёсьць толькі пагаршэньні, на вялікі жаль».

Дарэчы, сваё адмоўнае стаўленьне да ўвядзеньня забароны на байкот выбараў ужо выказалі экспэрты Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG