Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уручэньне прэміі «Залаты апостраф»

«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».

Сяргей Дубавец стаў ляўрэатам у намінацыі «Проза» за публікацыю «Вайна і мір. Справаздача» ў 71-м нумары.

У намінацыі «Паэзія» прэмію атрымала Людка Сільнова за падборку вершаў «Тэхніка дэтэктыўнага пісьма» ў 69-м нумары.

Прэміяй за высокі ўнёсак у літаратуру уганараваныНіл Гілевіч. Узнагароду за ляўрэата атрымаў сын народнага паэта Сяргей Нілавіч.

У намінацыі «Дэбют» прэмію атрымаў Мікіта Найдзёнаў за публікацыю вершаў «Гэта не зразумее ніхто апроч».

XS
SM
MD
LG