“Фэномэн гэтай групы – тое, што яе нефармальным лідэрам зьяўляецца сын кіраўніка дзяржавы Віктар Лукашэнка. Як дастаткова малады чалавек, ён разумее, што патрэбныя пэўныя перамены – каб была прыватызацыя, каб можна было езьдзіць у Эўропу бяз той прыніжальнай працэдура атрыманьня візаў. Тыя кадры, на якіх можа абапірацца Лукашэнка-старэйшы, даўно не такі маладыя. У іх саміх дзеці і ўнукі, і яны добра разумеюць, чаго хочуць гэтыя новыя людзі”.
Аляксандар Фядута, палітоляг і публіцыст – пра кадравую палітыку беларускай ўлады
“Як сказаў адзін з маіх калегаў, трэба трымацца прагматычнага падыходу, але ў станоўчым сэнсе гэтага слова”.
Ганс-Ёган Шміт, новы кіраўнік офісу АБСЭ ў Беларусі – падчас прэсавай канфэрэнцыі.
“Саюзная дзяржава” – гэта хутчэй гістарычнае паняцьце, чым юрыдычны тэрмін, гэта форма суіснаваньня дзьвюх сувэрэнных дзяржаваў, якія самастойна вызначаюць сваю палітыку”.
Андрэй Дзянісаў, намесьнік міністра замежных справаў Расеі – з інтэрвію газэце “Время новостей”.
“Сёньня Эўропа плаціць за тысячу кубамэтраў газу 314 даляраў. Лукашэнка сказаў, што ў яго такіх грошай няма”.
Сяргей Іваноў, першы віцэ-прэм’ер Расеі – з выступу на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях палітыкі бясьпекі.
“Я прапаную раз і назаўжды забыць пра аб'яднаньне Расеі і Беларусі, не казаць пра гэта нават прыватна сваім дзецям, я ўжо не кажу пра слухачоў і гледачоў”.
Віталь Портнікаў, украінскі палітоляг і публіцыст – у перадачы “Праскі акцэнт”.
“Мы пайшлі насустрач. Я маю на ўвазе датэрміновае ці ўмоўнае вызваленьне некаторых зьняволеных, да якіх Захад мае асаблівыя пачуцьці. Іх вызваленьне ніякім чынам не зьвязана з апраўданьнем учыненых злачынстваў, а абумоўлена толькі гуманнымі меркаваньнямі... Мы зачынілі гэту хваравітую старонку ў стасунках з Захадам і першымі прапануем рух наперад. Цяпер чарга ЭЗ прадэманстраваць свае добрыя намеры адносна беларускага народа”.
Аляксандар Лукашэнка, кіраўнік Беларусі – падчас лекцыі ў Белдзяржунівэрсытэце.
"Наколькі я інфармаваны, такая сытуацыя не задаволіла аднаго Казуліна. Пытаньне было ў тым, што ягоная жонка хворая. Да мяне зьвярнуліся паслы Эўразьязу пра тое, што стан жонкі пагоршыўся. Усялякае бывае. Я пагадзіўся – няхай вязе жонку на лячэньне. Мы ёй, як маглі, дапамаглі, прапанавалі ёй лячэньне ў Нямеччыне. Мужу трэба суправаджаць яе ў Нямеччыну. Але наколькі я сёньня інфармаваны, Казулін адмовіўся яе лячыць. Аднак гэта сямейная праблема, і я не хачу ў яе ўмешвацца. Што патрабавалася ад мяне – я прапанаваў. Але ён адмовіўся, нават пасьля таго, як да яго прыяжджалі дочкі ўгаворваць – дапамажы ўратаваць маму. Але, паўтаруся, гэта іх справа".
Аляксандар Лукашэнка, кіраўнік Беларусі – пра магчымасьць вызваленьня былога кандыдата на прэзыдэнтам Беларусі, палітвязьня Аляксандра Казуліна.
“Папрашу Аляксандра Рыгоравіча больш не прыкрывацца жыцьцямі людзей. За гэта прыйдзецца адказваць. Ня трэба расказваць, што ён шкадуе маму, і таму адпусьціць тату. Хай называе рэчы сваімі імёнамі. Калі ён хоча выкінуць Казуліна з краіны, то ня трэба прыкрывацца жыцьцямі іншых людзей. Гэта проста поўнае блюзьнерства”.
Вольга Казуліна, дачка Аляксандра Казуліна – у адказ на цытаванае вышэй выказваньне А.Лукашэнкі пра магчымасьць вызваленьня бацькі Вольгі.
“Мы ў якасьці адной зь першачарговых задач ставілі перад сабой задачу стварэньня адзінай валюты – выхад на разьлікі ў расейскіх рублях у якасьці адзінай валюты. Сёньня, калі расейская фінансавая сыстэма стабільная як ніколі, упэўнены, для беларускай эканомікі, для грамадзянаў Беларусі нічога, акрамя плюсаў, тут няма. Але, паўтараю, гэта магчыма зрабіць толькі ў тым выпадку, калі нашыя беларускія партнэры гэтага хочуць. Мы тут навязваць нічога не зьбіраемся”.
Уладзімір Пуцін, прэзыдэнт Расеі – у часе прэсавай канфэрэнцыі.