Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блізкі Смаленск


Смаленск ніколі ня быў чужым для беларусаў, нягледзячы на тое, што апынуўся за мяжой. Блізкі ад беларускай мяжы горад на шляху ў Маскву і цяпер актыўна прыцягвае беларусаў — бізнэсоўцаў, гандляроў, будаўнікоў, турыстаў.



Цэнтральная вуліца Смаленску засталася Вялікай Савецкай, але яна вядзе да храма — вялізнага Ўсьпенскага сабору.


Гэты сабор — помнік абароны Масковіі ад войска Рэчы Паспалітай у 1609–1611 гадах. У ім разьмешчаная славутая ікона Маці Божай Смаленскай.


Смаленскі Крэмль цяпер крыюць дахоўкай, каб зьберагчы для будучых пакаленьняў.


Будынак абласной адміністрацыі. Тут мірна ўжываюцца двухгаловы арол і помнік Леніну. Як і ўсюды ў Расеі.


Помнік паэту Аляксандру Твардоўскаму і ягонаму герою Васілю Цёркіну ўсталяваны за народныя ахвяраваньні.


Савецкая тапаніміка ў горадзе амаль ня зьмененая. А часамі тут выяўляецца нават нейкая савецкая настальгія: смаляне і турысты могуць схадзіць у кальянную залю ў кавярні «СССР» альбо паўдзельнічаць у «піянэр-паці».


Смаленскі касьцёл пакуль не вярнулі вернікам, але абяцаюць. Зараз у будынку, які патрабуе капітальнага рамонту, месьціцца архіў. Каталікам, сярод якіх нямала выхадцаў зь Беларусі, аддалі пакуль што плябанію, дзе і правіцца імша.


Цэнтар падтрымкі беларускага прадпрымальніцтва ў Смаленску — непадалёк ад касьцёла, у будынку Дома культуры таварыства глухіх.


Даволі прыметная прысутнасьць у Смаленску тавараў беларускай прамысловасьці: касмэтыка, мэбля, абутак, малочныя, мясныя і рыбныя прадукты… У буйнейшых супэрмаркетах прадстаўленая беларуская гарэлка «Бульбаш». Беларускія тавары актыўна рэклямуюцца. Мясцовыя турфірмы прапануюць тур «Замкі Беларусі».


Шыльда на будынку Смаленскага ўнівэрсытэту нагадвае, што тут у 1934 годзе свае вершы чытаў Янка Купала.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG