Каля поўдня 18 лістапада расейскія войскі нанесьлі чарговы ракетны ўдар па Адэсе, у выніку чаго загінулі і былі параненыя людзі, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпер.
«Сярод пацярпелых адно дзіця. Чатыры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане», — напісаў у Telegram кіраўнік АВА.
Паводле яго, раненьні атрымалі 43 чалавек, зь якіх 30 шпіталізавалі, тры чалавекі знаходзяцца ў надзвычай цяжккім стане. Параненыя 4 дзяцей.
Абласныя ўлады дадалі, што ў выніку ўдару пацярпела цывільная інфраструктура, у прыватнасьці жылыя дамы.
Народны дэпутат ад «Эўрапейскай салідарнасьці» Аляксей Ганчарэнка, які знаходзіцца ў Адэсе, таксама паведаміў, што загінулі 8 чалавек. Паводле яго, удар адбыўся у цэнтры Адэсы.
«Праціўнік падступна навёў ракету на жылы дом, раён гаспадарчай дзейнасьці. На гэты момант ужо вядома аб васьмі загінулых, людзі проста займаліся сваімі справамі. Пацярпелым аказваецца неабходная медыцынская дапамога», — напісаў у Telegram мэр Адэсы Генадзь Труханаў.
Кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак, камэнтуючы сытуацыю, адзначыў, што гэта была мэтанакіраваная атака з боку РФ на цывільную інфраструктуру Адэсы.