Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паплечнікі чакаюць В.Сіўчыка ў Цэнтральным судзе


Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску можа адбыцца суд над грамадзкім актывістам Вячаславам Сіўчыкам. Яго затрымалі ўчора ўвечары ў Траецкім прадмесьці па заканчэньні паседжаньня мэмарыяльнай сэкцыі Таварыства аховы помнікаў, якую ўзначальвае Вячаслаў Сіўчык.


На паседжаньні абмяркоўваліся пляны грамадзкасьці ў справе ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандар Макаеў размаўляў з Вячаславам Сіўчыкам па тэлефоне менавіта ў той момант, калі яго затрымалі. Алесь Макаеў пачуў нейкія галасы, і Сіўчык сказаў яму: “Тут нейкі правакатар”.

Моладзевыя актывісты партыі АГП і “Маладога фронту” ўчора чакалі Вячаслава Сіўчыка тры гадзіны на ганку міліцыі Цэнтральнага раёну Менску. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі паведаміў ім, што палітыка адвезьлі ў турму на Акрэсьціна. Сёньня паплечнікіактывіста будуць чакаць у судзе Цэнтральнага раёну, куды яго могуць прывезьці.

Вячаслаў Сіўчык апошнім часам актыўна працаваў у прадпрымальніцкім руху, дапамагаў ў арганізацыі акцыяў пратэсту. Прадпрымальнікі лічыць ягонае затрыманьне прэвэнтыўнай мерай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG