Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзякуй за абед, што пад''еў дармаед


Андранік Антанян, Вільня Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Спрабуючы апісаць сэмантыку гэтага выразу, слоўнікі адзначаюць яго жартоўнасьць, і толькі. Сапраўды, пасьля пачосткі ў гасьцях мой дзед і мая бабуля заўсёды звычайна казалі: “Дзякуй за абед, што пад''еў дармаед”. Як для жарту, яго занадта часта паўтаралі. Гэта ўжо ня сьмешачка, а сталая форма падзякі, сэнс якой я зразумеў куды пазьней.

Падзяліць абед з госьцем – працэс, які цешыць самалюбства гаспадара. Нішто так добра не падлівае алею ў полымя гастранамічных амбіцыяў гаспадыні, як чыстыя талеркі, пакінутыя госьцем з добрым апэтытам. Залішне горача дзякаваць размораным ад абеду гаспадаром за талерку з супам і катлету з бульбай усё ж ня варта. Нават у тым выпадку, калі той суп, можа, і выратаваў вам жыцьцё. Сваю дозу задавальненьня яны атрымалі.

Дастаткова сказаць: “Дзякуй за абед, што пад''еў дармаед”, – і ўсьміхнуцца.

Натуральна, усё вышэйсказанае не працуе ў тым выпадку, калі вам давядзецца есьці роўна пяць лыжак заціркі.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG