Юрась Губарэвіч і Зьміцер Трацяк сёньня былі выкліканыя ў Берасьцейскі раённы аддзел унутраных справаў. Там кіраўніцтва раённай міліцыі разглядала складзеныя на апазыцыйных палітыкаў пратаколы ў часе іхнага знаходжаньня 9 ліпеня ў паселішчы Дамачава, што каля беларуска-польскай мяжы. У гэтым дзень у Дамачаве адбываўся раённы сход, дзе былі абраныя дэлегаты на Нацыянальны кангрэс дэмакратычных сілаў.
Спадары Губарэвіч і Трацяк прызнаныя вінаватымі ў тым, што знаходзіліся ў памежнай зоне незаконна, бо Дамачава аднесенае да населеных пунктаў, дзе нельга знаходзіцца без адпаведнага дазволу. Юрась Губарэвіч і Зьміцер Трацяк мусяць сплаціць штраф 5 базавых велічыняў (127 500 рублёў).
Аналягічныя пратаколы ў часе знаходжаньня ў Дамачаве былі складзеныя і на некаторых палітыкаў і актывістаў грамадзкага руху зь Менску — у прыватнасьці, на Анатоля Лябедзьку, Станіслава Шушкевіча, Аляксандра Бухвостава, Тацяну Ваніну. Аднак ніхто зь іх у Берасьці сёньня не зьявіўся. Мяркуецца, што яны таксама будуць пакараныя штрафам.
На пытаньне, ці здольныя падобныя захады ўладаў перашкодзіць далейшаму правядзеньню сходаў на Берасьцейшчыне, кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрась Губарэвіч адказаў:
(Губарэвіч: ) “Я лічу, што не. Дзьве траціны сходаў адбылося, засталося няшмат. Літаральна за два тыдні мы заканчваем плянавае правядзеньне. Па некаторых раёнах, дзе былі праблемы ў сувязі з тым, што людзі не зьявіліся, як у Жабінцы, альбо ў Пінску, дзе сход не адбыўся, мы будзем праводзіць іх паўторна. Я лічу, што на пачатак наступнага месяца ўсе сходы будуць завершаныя”.
Дарэчы, сярод ужо абраных дэлегатаў на Нацыянальны кангрэс дэмакратычных сілаў на Берасьцейшчыне большасьць складаюць сябры Партыі БНФ.