Бабруйская габрэйская грамада вырашыла ўшанаваць подзьвіг 16-ці Праведнікаў народаў сьвету, якія жывуць у горадзе Бабруйску і вёсках Бабруйскага раёну. Гэтая ідэя ўзьнікла тры гады таму, калі адзначалі сумную дату – 60-годзьдзе расстрэлу габрэяў у Бабруйскім гета. Грошай на ажыцьцяўленьне ідэі ў той час не было, але летась Бабруйская габрэйская грамада выйграла грант у Галяндзкім габрэйскім дабрачынным фондзе і атрымала 3000 эўра на стварэньне алеі Праведнікаў.
Гарадзкія ўлады далі месца для алеі ў цэнтры гораду. Да ініцыятывы габрэйскай грамады тут паставіліся прыязна. Як вядома, Бабруйск і дасюль называюць габрэйскім горадам. За мінулым часам габрэі тут складалі 70-80% ад насельніцтва. Праўда, цяпер іх засталося толькі 4,5 тысячы, але ўплыў іх дастаткова вялікі.
Праект, які хутка будзе завершаны, робяць вядомы архітэктар Леанід Левін, аўтар мэмарыяльнага комплексу “Хатынь” і ляўрэат многіх прэміяў, ды ягоная дачка Галіна. Пакуль вядома, што для кожнага з 16-ці праведнікаў пасадзяць хвойнае дрэва, побач – камень зь імем. Каля цэнтральнага мэмарыяльнага знаку, дзе будзе агульны надпіс беларускай мове, паставяць крыж і шасьціканцовую зорку.
Кіраўнік Бабруйскай габрэйскай суполкі Леанід Рубіштэйн якраз сёньня будзе выбіраць камяні для алеі. Вось што ён гаворыць пра Праведнікаў народаў сьвету, якім прысьвечаны гэты праект:
(Рубінштэйн: ) “Гэта людзі, якія ратавалі габрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта значыць, што яны рызыкавалі жыцьцём як сваім, так і сваіх родных. Я лічу, што такі подзьвіг зрабілі гэтыя людзі, што ім трэба кланяцца і шанаваць усё наша жыцьцё”.
Алею праведнікаў у Бабруйску мяркуецца адкрыць 9 траўня, у гэты ж дзень будуць адкрытыя яшчэ некалькі помнікаў, прысьвечаных героям другой усясьветнай вайны. Але толькі алея Праведнікаў будзе зроблена за небюджэтныя грошы.
У Магілёўскай вобласьці ёсьць і іншыя помнікі, прысьвечаныя гэтай вайне, якія зробленыя не за грошы дзяржавы. Два помнікі ў Бабруйскім раёне паставіў за свае грошы мясцовы жыхар Яўген Календа. Спачатку, за савецкім часам, ён усталяваў помнік жыхарам сваёй роднай вёскі Зацішша, якія загінулі на вайне. А год таму – яшчэ адзін, у гонар тых землякоў, якія ваявалі і вярнуліся жывыя. Ніхто вяскоўцу ў гэтай справе не дапамагаў, і каштавала гэта нямала грошай. На адным помніку – 14 прозьвішчаў, на іншым – 28, і з усіх толькі чацьвёра цяпер жывыя. Яўген Календа гаворыць, што зрабіў гэтыя помнікі для таго, каб зь цягам часу на гэтых людзей нашчадкі не забыліся.