Беларускія праваабаронцы ўскладаюць пэўныя надзеі на расейскія інстытуты ў правох чалавека. Робяцца намаганьні ў стварэньні дзьвюх камісій – пры ўпаўнаважаным у правох чалавека Расеі й пры старшыні камісіі па правох чалавека пры расейскім прэзыдэнце, якія якраз зоймуцца праблемай правоў чалавека ў Беларусі і справамі зьніклых палітыкаў. Беларускі бок ужо перадаў у Маскву сьпісы прапанаваных кандыдатураў. Зінаіда Ганчар лічыць, што ад пазыцыі Расеі ў многім залежыць раскрыцьцё палітычных выкраданьняў у Беларусі.
(Ганчар: ) “Я не магу сказаць, што я спадзяюся менавіта на расейскі бок. Эўропа адназначна выказала сваё стаўленьне да гэтых злачынстваў. Аднак усе заявы кіраўнікоў эўрапейскіх краін маюць дэкляратыўны характар, мэханізмаў, на жаль, пакуль не існуе. Расея – саюзная краіна, ва ўсякім разе пра гэта часта заяўляецца, я думаю, што ў рамках саюзнай краіны нешта больш рэальна і хутчэй зрабіць”.
Нагадаю, на пачатку сакавіка Зінаіда Ганчар на запрашэньне старшыні камісіі ў правох чалавека пры расейскім прэзыдэнце Элы Панфілавай пабывала ў Маскве, дзе сустрэлася як з самой спадарыняй Панфілавай, так і з Уладзімерам Лукіным. Тая сустрэча стала магчымай пасьля таго, як у камісію зьвярнулася спадарыня Ганчар. Дарэчы, яе лісты ў сілавыя структуры Расеі і ў расейскую пракуратуру, як і ліст да жонкі Уладзімера Пуціна, пакуль застаюцца без адказу.
Чарговы ліст сп. Ганчар даслала Лукіну, каб той выступіў па беларускай праблематыцы ў Капэнгагене, на круглым стале эўрапейскіх амбудсмэнаў. Спадарыня Ганчар просіць Уладзімера Лукіна падняць пытаньне палітычных выкраданьняў і рэпрэсій у Беларусі. Яна цьвердзіць, што толькі ўвага міжнароднай супольнасьці і найперш Расеі да гэтай сытуацыі дазволіць спыніць хвалю тэрору.
Спадар Лукін атрымаў гэты ліст Зінаіды Ганчар. Але, як патлумачылі ў апараце расейскага амбудсмэна, мандат упаўнаважанага абмяжоўваецца абаронай правоў грамадзян Расеі, а таксама замежных грамадзянаў, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі. У гэтым сэнсе ўдзел у абмеркаваньні пытаньняў, якія выходзяць за рамкі гэтага мандата – магчымы, але ён ужо ўяўляе сабой нейкую грамадзкую функцыю ўпаўнаважанага, а не дзяржаўную.
Намесьнік кіраўніка апарата ўпаўнаважанага ў правох чалавека Расеі Георгій Кунадзэ, аднак, выказвае надзею, што на сустрэчы ў Капэнгагене Ўладзімер Лукін усё ж паспрабуе неяк выканаць просьбу Зінаіды Ганчар.
(Кунадзэ: ) “Я думаю, што як чалавек, які мае багаты вопыт, спадар Лукін, у прынцыпе, знойдзе магчымасьць выказацца па гэтым пытаньні, не выходзячы за рамкі свайго мандата”.
Аднак, паводле спадара Кунадзэ, дзяржаўная пазыцыя Расеі ўсё ж заключаецца ў тым, што гэтае пытаньне ў сфэру кампэтэнцыі ўпаўнаважанага не ўваходзіць. Але ён дадаў:
(Кунадзэ: ) “Зразумела, што пытаньне зьніклых у Беларусі і ў цэлым сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ня можа не хваляваць спадара Лукіна, проста як грамадзяніна дэмакратычнай, я спадзяюся, краіны. Бачыце, ёсьць проста чалавечая і грамадзянская пазыцыя, у ёй вы можаце не сумнявацца ні хвіліны. Гэта пазыцыя і ў спадара Лукіна, і ва ўсіх супрацоўнікаў апарата – і абурэньне тым, што адбываецца, і спачуваньне родным ахвяраў гэтых жахлівых падзей”.