(Міхась Скобла: ) “Спадар Станіслаў, я рады вітаць вас на нашым радыё напярэдадні вашага юбілею. Усяго нейкіх семдзесят гадоў таму вы нарадзіліся ў Менску. Якой яна вам помніцца, даваенная беларуская сталіца?”
(Станіслаў Шушкевіч: ) “Я ўсьведамляю сябе з году 1940-га. Я памятаю Менск, і ён мне падабаўся. Жыў я на Камароўцы, дом стаяў на месцы цяперашняй філярмоніі. Там, дзе сёньня плошча Якуба Коласа, пачыналася балота, а там, дзе сёньня парк Чалюскінцаў, ужо быў загарад. Менск быў невялікі, 220 тысяч жыхароў, але ў ім захаваліся помнікі. У вайну ўсё згарэла, а муры касьцёлаў стаялі. Там, дзе цяпер “саркафаг” на Кастрычніцкай плошчы, літарай “г” выгінаўся касьцёл, ня памятаю ягонай назвы. Але вялікія дамы былі рэдкасьцю, і найвялікшай уцехай для нас, дзяцей, было патрапіць у Дом спэцыялістаў (там цяпер Палац мастацтваў) і праехаць на ліфце. Гэта была вяршыня шчасьця!”
(Скобла: ) “Вашага бацьку паэта Станіслава Пятровіча Шушкевіча, шмат хто ведаў. Маці — менш. Хоць я прыгадваю, як толькі вы сталі старшынём Вярхоўнага Савету, у польскім друку зьявілася публікацыя “Матка прэзыдэнта”, дзе паведамлялася, што кіраўніком Беларусі стаў сын польскай пісьменьніцы Хэлены Раманоўскай. Удакладнім: яна ўсё ж была сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў”.
(Шушкевіч: ) “Польскай філіі. У Саюзе пісьменьнікаў былі польская, жыдоўская, беларуская й расейская філіі. Напэўна, маці хацелася паказаць, што яна ўмее й па-польску пісаць. Але яна своечасова зразумела, што трэба кідаць гэтую справу, таму што й тады, як і цяпер, у Менску хапала прыслужнікаў. І сёньня многія са мною гавораць, згаджаюцца, а прыслужваюць — ну проста агідна... Дык вось і тады маці зразумела, што працаваць на радыё, нешта пісаць у тых умовах ня мае сэнсу. І яна стала настаўніцай мовы і літаратуры ў 17-й менскай школе. І пэдагогам яна была выдатным — адзін зь яе вучняў акадэмік Георгі Сідарэнка можа й сёньня гэта пацьвердзіць”.
(Скобла: ) “А вашае выдатнае веданьне польскай мовы адкуль, ад маці?”
(Шушкевіч: ) “Не. Маці ўдома заўсёды гаварыла толькі па-беларуску. А мову яна вывучыла ў польскай школе, дзе, дарэчы, сядзела за адной партай з бабкай Багдана Андрусышына, цяперашняга кіраўніка Радыё Свабода, з Каханоўскай. Для мяне гэта было вялікім адкрыцьцём — які цесны сьвет! А вось бабка мая малілася па-польску й хацела зрабіць мяне шчырым каталіком. А для мяне быў добры спосаб зарабіць на кіно ці квас: трэба было вывучыць літаньне для бабкі. І я час ад часу вывучваў і расказваў ёй. А пасьля яна забывалася, што мне задавала, я “вывучваў” зноў тое самае, зноў ёй расказваў, і яна мне давала трохі грошай са сваёй нікчэмнай пэнсіі. Ведаеце, я з чатырох гадоў чытаў на трох мовах: па-польску, па-беларуску і па-расейску. Але маці патрабавала, каб я бацьку ў Сібір пісаў толькі на роднай мове. А яшчэ я ў маленстве выпісваў польскія часопісы, скажам, “Пшэкруй”, які выходзіў у Кракаве. Праўда, яго хутка савецкія ўлады забаранілі”.
(Скобла: ) “Калі вам было ўсяго два гады, вашага бацьку арыштавалі. Фактычна вы гадаваліся бяз бацькі. Скажыце, вярнуўшыся з высылкі, ён маўчаў, як многія, ці вы ўжо тады ведалі, што адбываецца ў роднай савецкай краіне?”
(Шушкевіч: ) “Я добра ведаў, што адбываецца ў роднай краіне, але мне здавалася, што ва ўсім вінаватыя подлыя выканаўцы. Я верыў, што савецкія камуністычныя прынцыпы правільныя. Самае жудаснае, што мой бацька верыў у тыя самыя прынцыпы значна даўжэй, чым я. Ён уступіў у камуністычную партыю ў 1964 годзе. Мне, па адукацыі фізыку, ня трэба было быць камуністам, але калі мяне прызначылі прарэктарам па навуцы Радыётэхнічнага інстытуту, я ўбачыў, што ўсе пытаньні вырашаюцца не на рэктараце, а ў парткаме. І ў 1968 годзе мяне таксама прынялі ў партыю, і я змог нармальна працаваць на сваёй пасадзе. За час маёй працы ў інстытуце разоў у пяцьдзясят павялічыліся аб’ёмы навукова-дасьледчай работы, і я гэтым ганаруся”.
(Скобла: ) “Вы сказалі, што бацька ў сьветлыя ідэалы верыў значна даўжэй за вас. А як доўга?”
(Шушкевіч: ) “Вы ведаеце, амаль да самага канца жыцьця. Бацька памёр у 1991 годзе, я якраз вёў сэсію Вярхоўнага Савету, калі мне паведамілі. Перад гэтым ён трапіў у шпіталь, да добрых лекараў. І памёр ён вельмі нечакана — ад тромбу, пасьля апэрацыі. Бацька мой быў вельмі рашучым чалавекам. Ведаеце, калі я быў першым намесьнікам старшыні Вярхоўнага Савету, на мяне пачалі зьяўляцца розныя пасквілі. І адна з тэмаў была — нібыта я здрадзіў бацьку, калі ён у высылцы быў. Дык мой бацька ўзяў кій, на які апіраўся, і пайшоў па ўсіх савецкіх і партыйных інстанцыях тлумачыць: вы, падлюгі, ня маеце права так гаварыць”.
(Скобла: ) “Я добра ўяўляю, як ваш бацька бараніў гонар сына. Бо аднойчы бачыў у Доме літаратара, як Шушкевіч-старэйшы лаяў на чым сьвет стаіць Эдзі Агняцьвет, якая, як лічылася, пісала даносы”.
(Шушкевіч: ) “Тут ня так усё проста. Хачу вам расказаць пра сваю асабістую, калі хочаце, драму. Пра гэта я нікому не расказваў. У нашай сям’і было рознае разуменьне, хто такая Эдзі Сямёнаўна Каган (Агняцьвет). Мая маці да самай сьмерці лічыла яе найлепшай сваёй сяброўкай, прыстойным чалавекам і ніколі не падазравала яе ў нейкіх злачынных дзеяньнях. А бацька сказаў у хаце пра Агняцьвет адкрытым тэкстам: я бачыў яе данос. І бацька мой ніколі ня хлусіў. Ніколі ў жыцьці! У самыя цяжкія моманты! І заўсёды гаварыў толькі па-беларуску, нават у Сібіры. І ведаеце што? Я апынуўся паміж двух агнёў: маці адно гаворыць, бацька — другое. І я лічыў, што не павінен умешвацца і ў чымсьці пераконваць бацькоў. Савецкая сыстэма ўтварыла столькі подлых, агідных сытуацыяў, што да гэтага часу цяжка разабрацца.
Я прыгадваю, як у Дзяржсавеце СССР узьнялося пытаньне — адкрыць архівы КГБ. І я быў гарачым прыхільнікам гэтага! Але пачалі выступаць кіраўнікі азіяцкіх рэспублік: Узбэкістану, Казахстану, Туркмэністану. Яны сказалі: калі вы хочаце спарадзіць шматгадовую, на стагодзьдзі, разьню й помсту, — адкрывайце... Відавочна, мой дзяржаўны досьвед прымушаў мяне быць больш стрыманым і абачлівым. А бацька лічыў іначай. Ён, дарэчы, знайшоў таго судзьдзю, які яго асудзіў, знайшоў у Акадэміі навук, пайшоў туды й ганяў яго сваім кіем, як сідараву казу! І мне сказаў: я ўсім дакажу, што гэта падлюга з падлюг, які зьнявечваў людзкія лёсы. Ну, што паробіш — такое было жыцьцё”.
(Скобла: ) “Выступаючы нядаўна па БТ, у сэрыяле “Найноўшая гісторыя”, Мечыслаў Грыб заявіў, што вы напаўсур’ёзна, напаўжартам прапанавалі Аляксандра Лукашэнку на старшыню антыкарупцыйнай камісіі. Вы не шкадуеце, што тады так пажартавалі?”
(Шушкевіч: ) “Я ніколі, паўтараю, ніколі ніякай кандыдатуры ні на якую пасаду ў Вярхоўным Савеце, акрамя сваіх намесьнікаў, не прапаноўваў! Паўтараю — ніколі! Старшыні парлямэнцкіх камісіяў прапаноўваліся дэпутатамі й абіраліся камісіямі. І навязваць свой пункт гледжаньня старшыня Вярхоўнага Савету ня мог. Грыб нешта блытае, бо Грыб, відавочна, заблытаўся ў той прапагандзе, якая цяпер вядзецца. Але я пагадзіўся з кандыдатурай Лукашэнкі — гэта праўда”.
(Скобла: ) “Такім чынам, вы ўсё ж спрачыніліся да палітычнай кар’еры Лукашэнкі?”
(Шушкевіч: ) “Ну вы ведаеце, я ж ня думаў, што ў чалавека няма ніякага сумленьня... Я вам скажу іншае: сумленьне час ад часу здраджвала й людзям, зь якімі я пасьля працаваў. Вы ўжо мяне прабачце: у дзень, калі зьнік Віктар Ганчар, я сустракаўся зь ім двойчы. Яшчэ раз ён прыходзіў да мяне дахаты, мяне не было, і ён падараваў маёй жонцы, ня памятаю, зь якой нагоды, кветкі й каробку цукерак. Відаць, зрабіў апошні ў сваім жыцьці падарунак. Ён быў вельмі элегантным чалавекам. Але ніхто іншы, як Ганчар найбольш эмацыйна выступіў супраць мяне на Вярхоўным Савеце.
Я ўжо не гавару пра такіх адаптантаў, якія не клапоцяцца пра тое, каб іхныя дзеці іх паважалі. Прыкладам, той самы Булахаў — ён наўпрост хлусіў і круціў! Ганчар — той на эмоцыях: міт першы, міт другі, міт трэці. Ён маніпуляваў фактамі, гарачыўся, што не варушымся. А справа была ў тым, што мы сапраўды не сьпяшаліся прымаць Канстытуцыю. 101 артыкул быў прыняты пад маім старшынёўствам. А 38 артыкулаў запар былі прынятыя пры Грыбе, галасаваньнем, якое арганізаваў Булахаў. І вось менавіта гэтыя артыкулы спарадзілі ў нас і цемрашальства, і прэзыдэнцтва, і прарасейскасьць, і антыбеларускасьць! Не хапіла цярпеньня, і прынялі на сваю галаву. Бо як толькі Канстытуцыю можна трактаваць дваяка, тады й пачынаюцца непаразуменьні.
А тады Лукашэнка быў лялькай у руках Саўміну. Усе для яго кампрамат шукалі — і Кебіч, і Мясьніковіч, і ўсё іхнае асяродзьдзе. Я быў для іх косткай у горле. Яны зьвесткі давалі Лукашэнку. І ніводзін факт не пацьвердзіўся, ніводзін! Бо ўсё гэта была хлусьня, каб вырашыць адно-адзінае пытаньне — адсунуць мяне ад кіраўніцтва ВС.
Я скажу вам без асаблівай сьціпласьці: у мяне няма праблемы пазнаваньня. Ва Ўкраіне, у Літве, у Польшчы мне цяжка быць самім сабой. Я выходжу ў Польшчы ў Лазенках, і мяне тут жа абступаюць жанчыны, называюць прозьвішча й пачынаецца... У Кіеве ў мэтро праехаць немагчыма. Гэтым летам я там быў двойчы, дык нарэшце мяне мой сябра проста вазіў па горадзе. І ўсюды стаўленьне добрае”.
(Скобла: ) “Вы згадалі пра адносіны да сябе ў Польшчы, ва Ўкраіне. А як ставяцца да вас людзі на менскіх вуліцах?”
(Шушкевіч: ) “Я спрабаваў лічыць: адна адмоўная рэакцыя на 19 станоўчых. Але гэта ў Менску, сярод людзей дасьведчаных. А ў правінцыі, дзе народ адурманены, прапорцыя можа выглядаць зусім наадварот”.
(Скобла: ) “Мне прыгадваецца 1993 год. 75-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Вы — у прэзыдыюме поплеч са Старшынём Рады БНР Язэпам Сажычам. У вас не было намеру пераняць ад яго паўнамоцтвы?”
(Шушкевіч: ) “Не, ніколі. Але размова такая вялася, што нямэтазгодна захоўваць Раду БНР. Ды, бачыце, час паказаў, што мэтазгодна. І вельмі добра, што сёньня існуе Рада БНР і што яе ўзначальвае Івонка Сурвілла — жанчына, якой можа ганарыцца любая нацыя!”
(Скобла: ) “Улада нярэдка мяняе людзей, часам непазнавальна. Скажыце, што адбываецца ў душы чалавека, калі ён пачынае глядзець на сьвет з акна ўрадавага “Мэрсэдэса”?”
(Шушкевіч: ) “На маё абсалютнае перакананьне, чалавек, які ўжо адбыўся ў жыцьці, ён і на вяршынях улады не мяняе сваіх падыходаў. Я гляджу на радыёфізыка Хаўера Саляну, зь якім я знаёмы, неаднойчы сустракаўся. Ён паводзіць сябе абсалютна проста, натуральна, таму што ён ужо склаўся як навуковец, як унівэрсытэцкі прафэсар. Паглядзіце на Леха Валэнсу — што, зьмянілася ягонае стаўленьне да людзей? Ён як ставіўся добра да Касьцёлу, так і ставіцца, як быў спраўным каталіком, так і застаецца ім. Як быў энэргічным палітыкам, так і застаўся — ён жа прыехаў ва Ўкраіну фактычна як дзеяч “Салідарнасьці”, а не былы прэзыдэнт Польшчы.
Прыгадаю яшчэ аднаго свайго знаёмага — Вітаўтаса Ляндсбэргіса. Яго ўлада таксама не сапсавала. Няхай ён мяне прабачыць, па нашых беларускіх мерках, ён — вялікі зануда, зь ім даволі цяжка весьці гаворку. Але што да прыстойнасьці, да вернасьці прынцыпам, да ягонай адданасьці Літве — я ня ведаю другога такога палітыка. Я добра ведаю Юшчанку і ведаў яго яшчэ як прэм’ер-міністра й шэфа Нацыянальнага банку Ўкраіны. Гэта цудоўны чалавек, патрыёт Украіны, прычым зь вялікай літары. Ён вельмі сьціплы чалавек. Мы зь ім разам атрымлівалі прэмію Орліка, сымбалічную па грашах, але прэстыжную, міжнародную паводле статусу. І калі пачалі скідвацца, каб адзначыць, то ён кажа: з вас ня возьмем, бо вам жа яшчэ на дарогу трэба. А для мяне — справа гонару, як жа так: усе ў складчыне ўдзельнічаем. Тым больш на дарогу тых грыўнаў хапала, можа, каб не хапала, то пабярог бы…Так што Юшчанка — нармальны чалавек і ведае, што такое падобныя адносіны паміж людзьмі.
Паўтаруся: людзі, якія не самасьцьвярджваюцца дзякуючы ўладзе, не мяняюць сваіх паводзінаў. Знаходзячыся ва ўладзе, я не набыў сабе новых сяброў, але й ня страціў старых, гэта важна. І ўлада мяне не зьмяніла й не разбэсьціла. Я не злоўжываў ні ўладай, ні тымі магчымасьцямі, якія яна давала”.
(Скобла: ) “Вы згадалі Віктара Юшчанку, і мне захацелася прыгадаць украінскі прыклад адносінаў улады да творцаў. Месяцы тры таму прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма даў званьне “Герой Украіны” свайму палітычнаму ворагу, аднаму з заснавальнікаў “Руху” паэту Дзьмітру Паўлычку. Бізун і пернік — што часьцей трэба ўладзе прымяняць у адносінах да творцаў?”
(Шушкевіч: ) “Ведаеце, Кучма даў яму героя, бо Паўлычка яму патрэбен! Кучму трэба, каб Паўлычка да яго добра ставіўся! Вось і ўсё”.
(Скобла: ) “Ну, вы пернікі таксама раздавалі. Скажам, наш Рыгор Барадулін атрымаў званьне народнага паэта з вашых рук”.
(Шушкевіч: ) “А я і тады, і цяпер не патрэбен Барадуліну, абсалютна не патрэбен. І, прабачце, лепш, чым я да яго стаўлюся, ставіцца немагчыма. Для мяне Рыгор Барадулін — найлепшы наш паэт і сьвяты чалавек. А што да перніка… Ведаеце, немагчыма не адзначыць нейкай прэміяй Васіля Быкава, калі яго творы выдадзеныя на ўсім мовах і шырокавядомыя ў сьвеце. Немагчыма! І адзначалі, толькі таму! І думалі, што вось дамо прэмію — перавыхаваецца, будзе служыць верна. Творца павінен усьвядоміць адну рэч: калі сёньня твае творы не запатрабаваныя, то набярыся цярпеньня й застанься творцам. Прыгадайце імпрэсіяністаў — як яны жылі, у якім жабрацтве! А сёньня іх творы мільёны каштуюць. І яшчэ адзін істотны момант: я ніколі не саромеўся прызнацца, што ў нейкім мастацтве не разьбіраюся. Асабліва ў сучасным. Сын мне сёньня так і кажа: бацька, ты цёмны чалавек”.
(Скобла: ) “Нехта з клясыкаў абмовіўся, што пісаць вершы пасьля трыццаці непрыстойна. А ці існуе нейкі ўзроставы парог для палітыкаў?”
(Шушкевіч: ) “Адновіць і адродзіць Беларусь моладзь. Але зьберагчы моладзь ад дурных наступстваў тых ці гэтых непрадуманых дзеяньняў могуць толькі спрактыкаваныя палітыкі. Сёньня нашу моладзь нярэдка падстаўляюць тыя, хто ня мае досьведу палітычнай барацьбы. А што да ўзросту… У Вялікай Брытаніі адзначаецца 130-годзьдзе Ўінстана Чэрчыля — самага вялікага брытанскага палітыка ўсіх часоў. Дык вось, ён прыкладна ў 90-гадовым узросьце гаварыў: “Не баюся фізычнай нямогласьці, баюся нямогласьці разумовай”. І я згодны з Чэрчылем. Гэта матэматыкі ў 19 гадоў могуць рабіць адкрыцьці, палітыка — занятак для людзей сталага веку, прыгадайце таго ж Чэрчыля, Адэнаўэра, дэ Голя… Палітычнай дзейнасьцю могуць займацца людзі розных узростаў. Галоўнае, каб яны ня страцілі кандыцыі, розуму й здольнасьці рабіць дабро”.