Хаця пераход Беларусі на расейскія рублі афіцыйна адкладзены як мінімум на год — да 1 студзеня 2006 году, — і Ўладзімер Пуцін, і Аляксандар Лукашэнка не прыхоўвалі, што гэтая дата можа быць зноў перанесеная. Да таго ж кіраўнікі Беларусі й Расеі не сказалі, што цяпер рабіць з ранейшым пагадненьнем аб пераходзе на адзіную валюту з 1 студзеня 2005 году. Прадстаўнік беларускага Нацыянальнага банку Анатоль Драздоў заявіў у аўторак, што Нацбанк трымаецца сваёй ранейшай пазыцыі: увядзеньню супольная валюты мусіць папярэднічаць стварэньне адзінай эканамічнай і мытнай прасторы, а таксама роўных умоваў для гаспадарчых суб’ектаў.
Для афіцыйнага Менску роўныя ўмовы — гэта найперш аднолькавыя цэны на газ як у Расеі, гэтак у ў Беларусі. Але расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін яшчэ раз нагадаў, што аднолькавыя цэны на газ могуць быць толькі пасьля стварэньня супольнага прадпрыемства на базе “Белтрансгазу”, прычым на ўмовах, прымальных для расейскага боку.
Нагадаю, што стварэньне такога СП паводле міжурадавага пагадненьня павінна было адбыцца да 1 ліпеня летась. Ужо больш за год пагадненьне не выконваецца, і сам Аляксандар Лукашэнка назваў гэта ў Сочы старым набалелым пытаньнем, дадаўшы: “Гэтае пытаньне не здымаецца. Яно вырашаецца так, як і мусіць вырашацца. Ідзе ацэнка кошту нашага прадпрыемства”.
Аднак у мінулую пятніцу намесьнік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў заявіў, што кандыдатура незалежнага міжнароднага ацэншчыка кошту “Белтрансгазу” дагэтуль ня ўзгодненая з “Газпромам”, ад якога Менск дагэтуль не атрымаў афіцыйнага адказу. Паводле спадара Мельнікава, ацэнка “Белтрансгазу”, якая яшчэ не пачалася, можа заняць два-тры месяцы. Незалежныя экспэрты кажуць, што сёлета супольнае прадпрыемства з “Газпромам” наўрад ці будзе створанае.
Да таго ж Аляксандар Лукашэнка заявіў, што праблем з пастаўкамі газу цяпер і на пэрспэктыву няма, бо Менск мае тры прапановы ад расейскіх газавых кампаніяў. А прэзыдэнт Расеі нагадаў пра крэдыт, які Масква дасьць Беларусі, — 175 мільёнаў даляраў, што пойдзе якраз на аплату газу.
Застаецца праблема з падаткам на даданую вартасьць, якім Расея па-ранейшаму абкладае свой газ, што ідзе ў Беларусь, хаця гэты падатак ужо скасаваны для Ўкраіны. Уладзімер Пуцін патлумачыў такую розьніцу “тэхнічным пытаньнем”, а менавіта адсутнасьцю мытнай мяжы паміж Расеяй і Беларусьсю. Для спагнаньня ПДВ трэба ўлічваць таварныя патокі, і ўрады цяпер шукаюць рашэньня, як весьці такі ўлік, сказаў спадар Пуцін. Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода, што гэта будзе за рашэньне, расейскі міністар прамысловасьці і энэргетыкі Віктар Хрыстэнка заявіў:
(Хрыстэнка: ) “Для таго, каб кампэнсоўваць ПДВ, сумленна зарабляючы й заслугоўваючы, трэба стварыць дастаткова сур’ёзную электронную сыстэму кантролю за рухам тавараў, і цяпер экспэрты дапрацоўваюць гэты праект”.
Незалежныя экспэрты кажуць, што гэта можа быць толькі татальны расейскі кантроль за рухам тавараў ува ўсёй Беларусі, бо бяз мытнай мяжы іншых варыянтаў няма.
Аднак Аляксандар Лукашэнка заявіў у Сочы, што яшчэ трэба вызначыцца, “як, які мэханізм будзе выкарыстоўвацца” дзеля ўліку ПДВ у гандлі паміж дзьвюма дзяржавамі, хаця дадаў, што “пагадненьне такое найбліжэйшым часам будзе падпісанае”.