Барыс Хамайда, які таксама быў сьведкам чарговай акцыі невядомага Мірона, паведаміў Радыё Свабода, што да бел-чырвон-белага сьцягу была прычэплена цыдулка. У ёй няўлоўны аматар вывешваньня сьцягоў у самых цяжкадаступных месцах горада павіншаваў землякоў з Новым годам: "2007 год – гэта год Незалежнасьці й Волі нашай Радзімы, гэта момант ісьціны для кожнага з нас. Мірон".
Радыё Свабода, Віцебск Мінакі заўважылі сьцяг каля 11-й вечара 29-га сьнежня: ён быў замацаваны на электрычных дратах, якія цягнуцца паўз плошчу Перамогі ўздоўж вуліцы Калініна.
Самае папулярнае
1