(Лукашэнка: ) “Беларусь ня мае намеру паддавацца на газавы шантаж Расеі. Пакуль ідзе шантаж, і калі яны далей будуць ісьці гэтым шляхам, то мы ў зямлянкі пойдзем, а не паддамося”,– сказаў А. Лукашэнка”.
Паводле ягоных словаў, палітыка Расеі ў адносінах да Беларусі вядзе да разбурэньня двухбаковых дачыненьняў. Ён выказаў спадзеў, што Расея не наступіць двойчы на адныя й тыя ж граблі, не паўторыць спыненьне падачы газу ў Беларусь, што ўжо было ў 2004 годзе.
Спадар Лукашэнка зазначыў, што ён дамагаецца ня нізкіх коштаў на газ для Беларусі, а роўных коштаў з расейскімі суб’ектамі гаспадараньня, бо ў адваротным выпадку беларускія вытворцы будуць выціснутыя з расейскага рынку.