Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мэркель: “Эўропа павінна зьніжаць сваю энэргетычную залежнасьць”


Радыё Свабода Адказны за беларускае пытаньне дэпутат Бундэстагу, хрысьціянскі дэмакрат Георг Шырмбэк запатрабаваў ад нямецкага ўраду пасьлядоўных дзеяньняў у зьвязку з газавай спрэчкай паміж беларускім і расейскім ўрадамі.

Паводле Шырмбэка, настаў час, каб Нямеччына выпрацавала сваю, незалежную ад асобных краінаў-імпартэраў і транзытных краінаў энэргетычную праграму. У якасьці альтэрнатывы расейскаму паліву нямецкі палітык прапануе распрацоўку нямецкага нацыянальнага энэргапраекту, працяг тэрміну дзеяньня атамных электрастанцыяў у Нямеччыне. “Мы павінны разьлічваць на свае ўласныя сілы”, заявіў дэпутат Бундэстагу.

Большай самастойнасьці Нямеччыне і Эўропе ў пытаньні энэргазабесьпячэньня пажадала і нямецкі бундэсканцлер Ангела Мэркель. “Эўропа павінна зьніжаць сваю залежнасьць, каб забясьпечыць сябе энэргетычнымі запасамі на працяглы тэрмін”, піша кіраўнічка Нямеччыны ў сёньняшнім нумары газэты “Handelsblatt". У сакавіку, у часе прэзыдэнцтва Нямеччыны ў ЭЗ, Мэркель хоча прыняць новую эўрапейскую энэргастратэгію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG