Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Гайдукевіч: “Мы не адступім ад сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь ні на крок”


Радыё Свабода Крызіс з коштамі на расейскія нафту й газ для Беларусі камэнтуе дэпутат Палаты прадстаўнікоў, лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч.

(Гайдукевіч: ) “Наша пазыцыя цалкам зразумелая й ясная — мы не адступім ад сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь ні на крок. Мы ня можам саступаць амбіцыям людзей толькі таму, што ў іх шмат грошай. І калі Расейская Фэдэрацыя хоча атрымаць унутры сваёй краіны пэўныя палітычных рухі, дык яна іх атрымае.

Калі Крэмль гаворыць, што ў дадзеных перамовах няма ніякай палітыкі, а дзейнічаюць выключна эканамічныя фактары, дык нам цудоўна зразумела, што гэта — звычайная казка. З нашага, беларускага боку, мы нічога не рабілі для пагаршэньня дачыненьняў з Расеяй, пра што ўчора сказаў прэм’ер Сідорскі. А цяпер няхай расейскі народ пабачыць, хто што каму абяцаў, і што насамрэч робіцца.

Я не аднойчы казаў, што сувэрэнітэт Беларусі — найдаражэйшае, што нам калісьці далі. І калі ва ўнутраных пытаньнях беларуская эліта не заўжды разумее адно аднаго, дык гэта не гаворыць пра тое, што ў падыходзе да сувэрэнітэту ў нас ёсьць нейкія разыходжаньні. Няма разыходжаньняў! Ні ў мяне з маёй ідэалёгіяй, ні ў іншых таварышаў зь іх ідэалёгіяй. Адносна сувэрэнітэту наша палітычная эліта адзіная як ніколі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG