Са свайго боку адвакат, пасьля азнаямленьня з матэрыяламі справы, падаў хадайніцтва, у якім зазначыў, што ў дзеяньнях спадара Яскевіча адсутнічае склад злачынства. Абвінавачаньне будуецца толькі на сьведчаньнях самога пацярпелага, а паказаньні двух сьведкаў супярэчаць адно другому і адрозьніваюцца ад паказаньняў пацярпелага. Адвакат Кісялевіч лічыць, што сьледзтва не знайшло дастатковых доказаў вінаватасьці Мечыслава Ямкевіча, таму просіць спыніць крымінальны перасьлед.
Сяргей Астраўцоў, Горадня 28 сьнежня ў Кастрычніцкім РАУС Горадні адбыўся допыт Мечыслава Яскевіча — кіраўніка гарадзкога аддзелу Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі. Яго абвінавачваюць у зьбіцьці мужчыны. Спадар Яскевіч заявіў дазнавацелю Алегу Лойку хадайніцтва, зазначыўшы, што ён не зьдзяйсьняў злачынства, а крымінальны перасьлед арганізавалі спэцслужбы за яго грамадзкую і палітычную дзейнасьць у Саюзе палякаў. Пра гэта паведаміў адвакат Уладзімір Кісялевіч.
Самае папулярнае
1