Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэакцыя Эўракамісіі і Ўкраіны на газавы канфлікт


Радыё Свабода Сябра Эўракамісіі Андрыс Пібалгс, які адказвае за энэргетыку, заклікаў Беларусь і Расею да найхутчэйшага ўрэгуляваньня газавага канфлікту і абвясьціў пра скліканьне Каардынацыйнай групы Эўразьвязу ў справе газу.

Гэтая група займаецца пытаньнем бясьпекі паставак газу. У кастрычніку прадстаўнік Газпрому заявіў на пасяджэньні групы ў Брусэлі, што ніякіх праблем з пастаўкай газу зімой ня будзе. Андрыс Пібалгс лічыць, што расейска-беларускі газавы канфлікт ставіць пад пагрозу транзыт газу ў эўрапейскія краіны.

Украіна гатовая павялічыць транзыт газу па сваёй тэрыторыі для эўрапейскіх спажыўцоў, у тым выпадку, калі ўзьнікнуць праблемы з транзытам праз Беларусь. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на міністра паліва і энэргетыкі Юрыя Бойку. Міністар паведаміў журналістам, што спажыўцы ва Украіне “ніякім чынам” не адчуюць вынікаў канфлікту паміж Менскам і “Газпрамам”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG