New York Times публікуе палітычны партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Паводле аўтара артыкулу пастсавецкія дыктатары – від, які вымірае. Газэта, аднак, адзначае, што Лукашэнка вельмі папулярны , асабліва сярод людзей сталага веку. “Аднак зараз ягоная дзяржава можа апынуцца ў бядзе, – працягвае New York Times, – і зусім не таму, што клетку раскачваюць Эўразьвяз ці ЗША, а з прычыны значна больш сур’ёзнай пагрозы – пуцінскай Расеі”. Выданьне адзначае, што Беларусь выжывала і нават квітнела за кошт паставак з Расеі газу і нафты за чвэрць рынкавай цаны. Пры гэтым Расея спадзявалася, што аднойчы Беларусь і Расея аб’яднаюцца і стануць “Больш вялікай Расеяй”. Аднак Лукашэнка не зьбіраецца адмаўляцца ад улады і быць праглынутым гэтай “Больш вялікай Расеяй”.
New York Times піша, што “Газпром” імкнецца ўзяць пад кантроль “Белтрансгаз”, каб пакласьці канец перапродажу Беларусьсю таннага расейскага газу ў Эўропу.
“Гэты крок адключыць “штучнае дыханьне” шчодрай сацыяльнай палітыцы і тым самам папулярнасьці Лукашэнкі – піша New York Times, але пры гэтым дадае – аднак некаторыя аналітыкі лічаць, што хітры Лукашэнка зможа выжыць і захаваць свой рэжым”.
Часопіс Business Week нагадвае, што праз Беларусь у краіны Эўразьвязу перапампоўваецца 20% расейскага экспартнага газу. Асноўны аб’ем ідзе па магістральным трубаправодзе, які з’яўляецца ўласнасьцю Расеі, у Польшчу, Нямеччыну, Галяндыю , Францыю і Бэльгію, у той час як амаль увесь газ, які пастаўляецца ў Латвію і Літву, ідзе праз трубы “Белтрансгазу”. Выданьне цытуе польскія ацэнкі: паводле адных аналітыкаў у выпадку адключэньня падачы расейскага газу газаправод “Ямал-Заходняя Эўропа” будзе выконваць свае пастаўкі ў поўным аб’еме, а замярзаць пакінуць толькі Вільню і Рыгу. Аднак іншыя польскія аналітыкі прыгадваюць, што ў 2004 годзе, падчас аналягічнага крызысу , зьнізіліся і пастаўкі ў Польшчу, шэраг польскіх кампаніяў былі вымушаны я нават прыпыніць працу.
Брытанская Financial Times апісвае дылему “Газпрому” ў сувязі з Беларусьсю наступным чынам: калі расейскі газавы канцэрн спыніць пастаўкі ў Беларусь, пацерпіць яго рэпутацыя. Але калі ён саступіць патрабаваньням Менску, ён страціць прэстыж у сваёй краіне.
Брытанскі часопіс Times адзначае, што зараз “Газпром” дыктуе ўмовы на энэргетычных рынках з большай самаўпэўненасьцю, чым раней. “Газпром” – піша выданьне – ужо валодае адным з двух буйных экспартных газаправодаў, што ідуць праз Беларусь, і вядзе перамовы аб набыцьці долі ў трэцім. “Гэты крок зробіць больш жорсткай мядзьведзева хватку кампаніі адносна эўрапейскіх паставак,” – піша Тimes.