Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарсуд пакінуў ранейшы прысуд праваабаронцы К.Садоўскай


Любоў Лунёва, Менск 60-гадовую жанчыну некалькі месяцаў таму пакаралі зьняволеньнем на два гады за абразу Аляксандра Лукашэнкі й судзьдзяў Кіраўскага райсуду.

Падставай для абвінавачаньня стаў неадпраўлены ліст, які знайшлі супрацоўнікі КДБ падчас ператрусу на пісьмовым стале праваабаронцы. У лісьце тая абвінаваціла кіраўніка дзяржавы ў парушэньнях Канстытуцыі й параўнала яго з монстрам. Экспэрты палічылі гэта абразай. Што да абразы судзьдзяў, то суд ня выявіў аўтара абразьлівых лістоў судзьдзям, але вінаватай прызналі Кацярыну Садоўскай.

Кацярына Садоўская адбывае пакараньне ў Гомельскай жаночай калёніі. Да арышту ёй зрабілі анкалягічную апэрацыю. Дома ў яе засталася 84-гадовая хворая маці й муж-інвалід. Менскі гарадзкі суд не знайшоў падставаў паменшыць тэрмін пакараньня ці замяніць яго на больш мяккі рэжым — “хімію”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG