Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лябедзька прагназуе ўзьдзеяньне на Беларусь з боку Брусэлю й Масквы


Радыё Свабода Старшыня Нацыянальнага камітэту (ценявога ўраду апазыцыі) Анатоль Лябедзька падсумаваў вынікі працы гэтай структуры цягам году. Ён падзяліў працу Нацыянальнага камітэту на тры этапы – прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, пэрыяд паміж выбарамі й кампанія выбараў у мясцовыя саветы.

Галоўнай задачай Нацыянальнага камітэту была выпрацоўка праграмы пазытыўнага бачаньня новай Беларусі. Была распрацаваная праграма адзінага кандыдата Аляксандра Мілінкевіча, альтэрнатыўная экананамічная праграма, мэтавыя праграмы рэфармаваньня Беларусі для пэўных прафэсійных групаў насельніцтва.

Анатоль Лябедзька не спадзяецца, штоў наступным годзе ўлады зьменяць сваю вонкавую ды ўнутраную палітыку. Але прагназуе кансалідаванае ўзьдзеяньне на Беларусь з боку Масквы і Брусэлю. На думку спадара Лябедзькі новы Кангрэс дэмсілаў павінен зацьвердзіць праграму рэформаў апазыцыйнай кааліцыі каб яе праца стала больш эфэктыўнай. Ён ня ўпэўнены, што пытаньне наконт абраньня лідэра дэмсілаў трэба выносіць на разгляд Кангрэсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG