Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі заклікае Эўразьвяз не сьпяшацца з санкцыямі


Радыё Свабода Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў, камэнтуючы магчымае выдаленьне Беларусі з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў Эўразьвязу за парушэньне правоў прафсаюзаў, заклікаў не сьпяшацца.

(Папоў: ) "Вельмі важна, каб у Эўразьвязу не сьпяшаліся прымаць рашэньне аб увядзеньні эканамічных санкцый супраць Беларусі, узважылі ўсе "за" і "супраць"А.Папоў назваў гэтае рашэньне "недальнабачным крокам". "Фактычна размова ідзе аб рэкамэндацыі Савету Эўразьвязу ўвесьці эканамічныя санкцыі супраць беларускага народа паводле палітычных матываў”.

Прадстаўнік МЗС падкрэсьліў, што эканамічныя санкцыі ўдараць у першую чаргу па звычайных грамадзянах Беларусі.

Як чакаецца, гэтае пытаньне будзе разгледжанае да канца сьнежня. Яно было ініцыяванае Міжнароднай арганізацыяй працы за грубае парушэньне правоў прафсаюзаў у Беларусі і невыкананьне афіцыйным Менскам рэкамэндацыяў МАП. У Эўракамісіі ня лічаць гэты крок санкцыямі, а толькі магчымым пазбаўленьнем прывілеяў у гандлі, якія пакуль што мае Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG