П.Севярынец павінен быў прыехаць у Віцебск яшчэ 29 лістапада. Аднак напярэдадні адміністрацыя папраўчай установы адмовіла яму ў адпачынку. Супрацоўнікі ўстановы заявілі, што пакідаць спэцкамэндатуру яму забаронена да 10 сьнежня.
Тым ня менш учора бацькам П.Севярынца паведамілі, што адпачынак маладзёжнаму актывісту прадстаўлены на тры дні, з 4 па 6 сьнежня ўключна. "Да такіх перэпетыяў мы ўжо прызвычаіліся. Магчыма, Паўла не пускалі ў сувязі з самітам СНД у Мінску, магчыма, з мясцовымі выбарамі... Наогул яму маглі даць належны адпачынак у пяць дзён, калі ўжо такая справа", - сказаў Канстанцін Севярынец.
Нагадаем, у траўні гэтага года суд Цэнтральнага раёна Менска абвінаваціў Паўла Севярынца ў арганізацыі 18-19 кастрычніка 2004 года ў сталіцы масавых несанкцыянаваных выступленьняў супраць афіцыйных вынікаў парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму. Палітыка прыгаварылі да трох гадоў абмежаваньня волі, але пазьней у сувязі з амністыяй гэты тэрмін быў скарочаны на год. Са жніўня 2005 года Севярынец адбывае пакараньне, працуючы ў лясгасе.