Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое студэнтаў адлічаныя з Горацкай акадэміі


Радыё Свабода З вучобы адлічаныя Аляксандар Страчук і Дзяніс Сарокін, студэнты аграэкалягічнага факультэту Горацкай акадэміі -- актыўныя ўдзельнікі выбарчай кампаніі. Аляксандар Страчук балятуецца ў Горацкі гарсавет, а Дзяніс Сарокін -- сябра ягонай ініцыятыўнай групы. Фармальнай нагодай для адлічэньня сталася дрэнная вучоба.

Грамадзкі актывіст Андрэй Юркоў, які займаецца высьвятленьнем абставін адлічэньня студэнтаў з акадэміі, паведаміў карэспандэнту “Свабоды”, што ў хлопцаў былі вымовы за атэстацыю. Спадар Юркоў лічыць, што яны незаконныя і ня маюць юрыдычнай сілы. Адміністрацыя акадэміі не азнаёміла студэнтаў з вымовамі, але толькі паінфармавала, не патрабуючы тлумачэньняў.

Андрэй Юркоў меў гутарку з рэктарам, той перакананы, што адлічэньне законнае і калі справа дойдзе да суду, ён будзе на баку адміністрацыі акадэміі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG