Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельшчына: за і супраць Кангрэсу дэмакратычных сілаў


Радыё Свабода У рэгіёнах Беларусі прадстаўнікі палітычных партыяў працягваюць выказвацца наконт свайго ўдзелу ў Кангрэсе дэмакратычных сілаў. Гэты форум заплянаваны на пачатак наступнага году. Што гавораць сёньня пра неабходнасьць скліканьня Кангрэсу сябры дэмакратычнай кааліцыі на Гомельшчыне.

Прадстаўнікі палітычных партыяў Гомельшчыны маюць самыя розныя меркаваньні ў справе падрыхтоўкі і правядзеньня Кангрэсу. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Тураве Міхаіл Козел цалкам адмаўляе ягоную патрэбу.

(Козел: ) “Асабіста я лічу яго ня толькі не патрэбным, новы кангрэс, але і шкодным. Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў быў выбраны на першым кангрэсе. І сама пастаноўка гэтага пытаньня, што патрэбны нейкі новы лідэр, яна ўжо ўносіць раскол”.

Кіраўнік Партыі камуністаў беларускай у Рэчыцкім раёне Ўладзімер Шэін трымаецца процілеглага меркаваньня.

(Шэін: ) “Кангрэс трэба праводзіць. Спадар Мілінкевіч быў абраны пад прэзыдэнта, і ўсе яго падтрымалі. Зараз ці будзе ён, ці будзе Пятроў, Сідараў, але ўладзе будзе паказана, што праца не спынілася, што яна працягваецца”.

Сябра партыі БНФ з Рэчыцы Валеры Пуціцкі да правядзеньня Кангрэсу не выказвае катэгарычнага стаўленьня.

(Пуціцкі: ) “Мы маглі працаваць на таго адзінага, які ў нас зараз ёсьць, чым рабіць міжпартыйныя разборкі: трэба ён нам ці ня трэба. Гэты кангрэс насамрэч не вырашае нічога актуальнага. Але калі вырашылі так, дык што ўжо рабіць? Вось і зьбіраем гэтыя 300 подпісаў, каб быць дэлегатамі кангрэсу”.

Сябры дэмакратычных палітычных партыяў у Рагачове аб’ядналіся ў адзіную кааліцыю і заклікалі лідэраў партыі адмовіцца правядзеньня кангрэсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG