Прэзыдэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрга – гаспадыня саміту, правяла прэсавую канфэрэнцыю, на якой распавяла пра галоўныя мэты і тэмы саміту. Найперш гэта аўганскае пытаньне – што рабіць зь сіламі НАТО ў Аўганістане: выводзіць ці не. Таксама будуць абмяркоўвацца пытаньні пара сытуацыю ў Іраку і Косаве.
Гэта першы саміт, які адбываецца на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу і першы саміт, які адбываецца ў краіне, суседняй зь Беларусьсю. Гэта таксама падкрэсьліла прэзыдэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрга. Аднак яна нагадала, што гэта саміт толькі краінаў-сябраў альянсу, на яго не запрошаныя ані Расея, ані Ўкраіна.
У той жа час у Рыгу прыехала сьпікер грузінскага парлямэнту Ніно Бурджанадзэ. Яна ладзіць тут шматлікія прэсавыя канфэрэнцыі, уся Рыга абклееная плякатамі "НАТО! Не забудзь пра Грузію!" на ангельскай і латыскай мовах.
Паралельна з самітам адбываюцца іншыя падзеі, кшталту форуму маладых лідэраў і сустрэчаў зь вядомымі людзьмі. Напрыклад, Аляксандар Мілінкевіч, лідэр беларускай апазыцыі, таксама запрошаны ў Рыгу і мае тут асобную праграму.
Прэзыдэнтка Латвіі на прэсавай канфэрэнцыі сказала, што пытаньне пашырэньня Альянсу будзе абмяркоўвацца на саміце, але не ў канкрэтных тэрмінах. Яна не чакае, што будзе запрошаная Грузія. Украіна тут наагул не абмяркоўваецца, у сувязі з палітычнай сытуацыяй у Кіеве, бо прэм’ер-міністар Украіны Віктар Януковіч выступае супраць далучэньня Ўкраіны да НАТО.
У той жа час спадарыня Віке-Фрэйбэрга была даволі дыпляматычнай, яна сказала, што на саміце магчымыя ўсялякія рашэньні, у тым ліку і нечаканыя. Але яна падкрэсьліла, што гэта наўрад ці будзе саміт сюрпрызаў і нечаканасьцяў.