27 лістапада пракуратура Літвы назвала прозьвішча беларуса, які 25 лістапада быў затрыманы паводле падазрэньня ў шпіянажы супраць Польшчы. Гэта нейкі Сяргей Моніч. Аўрэлія Ёдзітэ з аддзелу сувязяў з грамадзкасьцю пракуратуры Літвы падкрэсьлівае, што толькі суд можа прызнаць гэтага чалавека шпіёнам, а пакуль ён лічыцца падазраваным. Некаторыя зьвесткі пра затрыманага сталі вядомыя спадарыні Ёдзітэ пасьля брыфінгу пракурора Польшчы Януша Качмарка.
(Ёдзітэ: ) “Пракурор Польшчы сказаў, што да нас гэты чалавек прыехаў пад выглядам турыста й спрабаваў прадаваць нейкія рэчы. Як каміваяжэр”.
Паводле Пракуратуры Літвы, суд Вільні дазволіў арышт Сяргея Моніча, а цяпер разглядаецца пытаньне пра выдачу яго Польшчы, дзе дасьледуюць ягоную дзейнасьць адносна гэтай краіны.
У беларускім Міністэрстве замежных справаў не камэнтуюць зьвестак пра затрыманьне беларускага грамадзяніна. Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў не пацьвердзіў, ці сапраўды Сяргей Моніч зьяўляецца грамадзянінам Беларусі. У КДБ Беларусі шпіёнскага скандалу таксама не камэнтуюць.
У электроннай базе зьвестак сярод жыхароў Менску больш за дваццаць Монічаў. Два Сяргеі Монічы, да якіх удалося дазваніцца, зь Менску не зьяжджалі.
Беларуска-польскія дачыненьні апошніх гадоў не аднойчы ўскладнялі абвінавачаньні ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы й шпіянажы. Летась зь Беларусі выдалілі польскіх дыпляматаў Анджэя Бучка й Марка Буцьку. Раней супрацоўнік беларускай вайсковай газэты заяўляў, што яго спрабавалі завэрбаваць польскія спэцслужбы. Беларускі грамадзянін упершыню арыштаваны за мяжой паводле абвінавачаньня ў шпіянажы.
Беларускія ўлады і прадстаўнікі спэцслужбаў вельмі часта гавораць пра актыўнасьць разьведак заходніх краінаў у Беларусі. У 2001 годзе па абвінавачваньні ў шпіянажы былі асуджаныя нямецкі грамадзянін Крыстафэр Лец і італьянец Анджэла Піу. У 2001 годзе указам прэзыдэнта быў памілаваны Лец, у наступным годзе – Піу. У 2004 годзе па абвінавачваньні у шпіянажы быў абвешчаны пэрсонай нон-грата ваенны аташэ польскага пасольства Казімеж Віташчык.
За апошнія гады нямала замежных дыпляматаў былі абвешчаны пэрсонамі нон-грата, а шмат замежных грамадзянаў – дэпартаваная з краіны. Але наўпроставае абвінавачваньне ў шпіянажы прад’яўлялася рэдка.