У інтэрвію газэце “Independent” вядучы экспэрт Цэнтру вывучэньня эўрапейскай палітыкі доктар Алан Рылі заявіў, што Расея не зьяўляецца ўсемагутным пастаўшчыком энэргіі, на статус якога прэтэндуе. І калі гэтая краіна ня зробіць тэрміновых захадаў, якія будуць каштаваць мільярды даляраў, то надзейнае забесьпячэньне Эўропы газам апынецца пад пагрозай. Экспэрт адзначае, што Масква даўно ўжо не інвэставала ў распрацоўку новых газавых радовішчаў, і ў 2010 годзе ўзьнікне значны дэфіцыт расейскага газу, калі “Газпром” ня выдаткуе мільярдаў даляраў на вырашэньне гэтай праблемы. Такім чынам, папярэджвае Алан Рылі, цана на газ рэзка падвысіцца, і гэта пакладзецца на плечы эўрапейскіх спажыўцоў.
Джордж Сорас у інтэрвію брытанскай газэце “Financial Times” гаворыць, што ідэя аднаўленьня ўсясьветнага лідэрства праз энэргетычныя рэсурсы вельмі папулярная ў Расеі. Паводле Сораса, энэргетычная палітыка Расеі накіраваная таксама “на ўзбагачэньне высокапастаўленых чыноўнікаў у Расеі і подкуп дыктатараў у суседніх краінах з мэтаю ўзяць пад кантроль іх прыродныя рэсурсы”.