Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: гарвыканкам забараняе зьбіраць подпісы ў людных месцах


Радыё Свабода Уладзімер Вялічкін, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Берасьцейскага абласнога й гарадзкога саветаў, атрымаў з гарвыканкаму адмову на заяўку аб правядзеньні пікетаў для збору подпісаў.

Патэнцыйны кандыдат прасіў дазволу зьбіраць подпісы за вылучэньне кандыдатам на пікетах каля ўнівэрсамаў “Юбілейны” і “Ўсходні” ў Берасьці. Уладзімер Вялічкін меўся зьбіраць подпісы штодня з 25 лістапада да 4 сьнежня.

Намесьнік старшыні гарвыканкаму Вячаслаў Хафізаў адказаў, што такія пікеты не адпавядаюць патрабаваньням Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, і таму ўлады не дазволілі пікетаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG