Гаворыць старшыня Палітычнай рады аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч:
(Мілінкевіч : ) “Я ўдзячны Эўразьвязу за гэты дакумэнт. Для цьвярозай улады гэта – вялікі шанец для разьвіцьця эканомікі, для вырашэньня праблемаў, якія ёсьць у Беларусі. Ці скарыстаецца ўлада з гэтага? Яна павінна зразумець, што дэмакратыя – гэта ня проста пажаданьне пэўнай часткі насельніцтва нашай краіны, а ўмова ўваходу нашай краіны ў цывілізаваны сьвет.
Гэта вялікі шанец для ўлады, а ці зробіць яна гэта – гэта яе праблема. Калі ня зробіць – яна выпадзе з цывілізаванага шляху разьвіцьця. А калі зробіць, я думаю, што на дэмакратычных выбарах такая ўлада проста прайграе. І яна гэта разумее.
Беларуская ўлада ўжо рабіла праз свае дыпляматычныя службы спробы навязаць з Эўразьвязам эканамічныя кантакты. І Эўразьвяз фармулюе, на якіх умовах гэта можа адбыцца. Гэта і раней было гэтак жа артыкулявана.
Я думаю, што ўлада пачне рабіць пэўныя захады, гэта будзе вызваленьне палітычных вязьняў, можа, ня ўсіх. Але вельмі важна, каб Эўразьвяз паводзіў сябе вельмі пасьлядоўна і не даваў магчымасьцяў беларускай уладзе ўвесьці сябе ў зман. Шанцы, зразумела, у Беларусі значна павялічваюцца. Я ня ведаю, ці павялічваюцца шанцы на захаваньне ўлады, але для насельніцтва Беларусі гэта велізарны аванс”.
Першы сакратар ЦК Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін скептычна ставіцца да магчымасьці, што беларускія ўрады прымуць прапанову Эўразьвязу.
(Калякін: ) “Прапановы Эўразьвязу зразумелыя, яны, на мой погляд, цікавыя. Але трэба чакаць, што адкажуць улады Беларусі. На жаль, я ня веру ў тое, што яны станоўча адгукнуцца на гэтыя прапановы.
Я мяркую, што Эўразьвяз, безумоўна, выкарыстоўвае тую сытуацыю, якая склалася ў эканамічных адносінах паміж Беларусьсю і Расеяй, і гэта разумна. Але і з улікам гэтага чыньніка я сумняюся, што беларускія ўлады прымуць гэтыя прапановы Эўразьвязу".