У іхных групах налічвалася па тры чалавекі. Аднак у камісіі кандыдатам ад апазыцыі паведамілі, што ў кожнай ініцыятыўнай групе па аднаму чалавеку заявілі аб сваім нежаданьні прымаць удзел у зборы подпісаў, а згодна з заканадаўствам ініцыятыўная група рэгіструецца толькі тады, калі ў яе складзе сама меней тры чалавекі.
Сябра АГП Мікола Ўласевіч рэгістраваў ініцыятыўную групу для збору подпісаў па вылучэньні яго кандыдатам ў абласны савет. У ягонае групе налічвалася 8 сябраў. У адказе, які ён атрымаў па факсе з выбарчай камісіі, паведамляецца, што ініцыятыўную групу не зарэгістравалі з прычыны адмаўленьня аднаго зь яе сябраў браць удзел у зборы подпісаў.
У абодвух выпадках не паведамляюцца прозьвішчы людзей, якія напярэдадні рэгістрацыі ініцыятыўных групаў адмовіліся прымаць удзел у зборы подпісаў.
Мікола Уласевіч сёньня піша скаргу на дзеяньні раённай выбарчай камісіі.