Прэсавая служба А.Лукашэнкі інфармавала, што перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расеі доўжыліся амаль чатыры гадзіны. Пры гэтым ужо ў суботу дзяржаўны тэлеканал АНТ зазначыў, што пра іх вынікі нічога не вядома.
Паводле прэсавай службы У. Пуціна, прэзыдэнты дамовіліся, што “гандлёва-эканамічныя дачыненьні Расеі і Беларусі будуць актыўна разьвівацца на ўзаемавыгаднай аснове і будавацца на рынкавых прынцыпах”.
Перад прыездам А.Лукашэнкі ў Маскву ананімны крамлёўскі чыноўнік па ўсіх расейскіх агенцыях выказаў занепакоенасьць ураду Расеі, што аб’ёмы паставак нафты ў Беларусь “у разы” перавышаюць яе ўнутраныя патрэбнасьці. Пры гэтым расейская нафта ўвозіцца ў Беларусь бяспошлінна, а пасьля перапрацоўкі экспартуецца ў трэція краіны, і ўсе пошліны йдуць толькі ў беларускі бюджэт. На адной тоне экспартаванага бэнзыну Беларусь атрымлівае 75 даляраў пошліны – у цэлым да 2 мільярдаў даляраў на год.
Расейскі палітоляг, дацэнт Маскоўскага інстытуту міжнародных адносінаў Кірыл Коктыш, ацэньваючы сытуацыю, прыйшоў да высновы:
(Коктыш: ) “Па нафце відавочна, што Лукашэнка капітуляваў, а па газу не дамовіліся ніяк… Лукашэнка прыехаў з агульнымі словамі, без парадку дня, паехаў ні з чым, і проста на словах паабяцаў выконваць правілы. Асаблівага выкананьня гэтых правіл ня будзе, бо прапанаваць няма чаго. Рынкавыя рэформы беларускай сыстэмы могуць стаць толькі самагубствам самой сыстэмы. Таму ўсё адкладзена, нічога ня вырашана, ніводнае пытаньне не зьнятае, і Лукашэнка паехаў назад у Менск, як мне падаецца, з адчуваньнем глыбокай паразы”.
Высьвятленьне адносінаў паміж Масквой і Менскам прадоўжыцца, але спадар Коктыш мяркуе, што Расея можа пачакаць, пакуль беларускае кіраўніцтва ня стане больш згаворлівым.
Пуцін і Лукашэнка ні аб чым не дамовіліся, – перакананы менскі палітоляг Раман Якаўлеўскі:
(Якаўлеўскі: ) “Не дамовіліся ні паводле беларускага варыянту, ні паводле расейскага. Такім чынам, сытуацыя ў многім застаецца патавай. Але ключы ад яе знаходзяцца ў Пуціна. Расея сёньня “на кані”, адурманеная коштамі на газ і нафту, і з усімі хоча мець рынкавыя адносіны, у тым ліку і з брацкай Беларусьсю”.
Спадар Якаўлеўскі перакананы, што спробы беларускага кіраўніцтва знайсьці альтэрнатыву расейскім энэрганосьбітам ў Іране, Азэрбайджане, Вэнэсуэле, малаэфэктыўныя, занадта позна беларускі ўрад задумаўся над гэтым.
Нагадаем, Расея дамагаецца, каб Беларусь плаціла ў 2007 годзе 200 даляраў за тысячу кубамэтраў расейскага газу. За меншыя кошты Расея патрабуе кантролю над беларускімі газаправодамі аб’яднаньня “Белтрансгаз”. Апрача таго, Масква дамагаецца 85% мытных пошлін, якія Беларусь атрымлівае за экспарт нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай сыравіны. Аляксандар Лукашэнка пагражаў разрывам дачыненьняў з Расеяй, калі тая да такога ўзроўню падвысіць кошт на газ.