(Дракахруст: ) "На першы погляд, падставаў для такіх развагаў, здаецца, і няма. Кастра ўжо зрабілі апэрацыю, па кубінскім тэлебачаньні была зачытаная яго заява, што пасьля апэрацыі ён адчувае сябе выдатна. Але, як і заяву Фідэля Кастра аб перадачы паўнамоцтваў брату Раулю, гэтую заяву пра выдатны стан здароўя зачытаў сакратар кіраўніка дзяржавы.
Некаторыя экспэрты выказваюць меркаваньне, што Фідэля, магчыма, ужо наагул няма ў жывых. Прэсавы сакратар прэзыдэнта ЗША Тоні Сноў заявіў учора, што Белы дом “нічога ня ведае аб сапраўдным стане здароўя Фідэля Кастра”. Але ў любым выпадку, беспрэцэдэнтнае рашэньне Фідэля аб перадачы паўнамоцтваў Раулю робіць пытаньне “Што пасьля?” зусім актуальным".
(Вядоўца: ) "Юры, а якія варыянты разглядаюць экспэрты, што кажуць пра асобу Рауля Кастра?"
(Дракахруст: ) "Экспэрты адзначаюць, што, з аднаго боку, Рауль быў неад’емнай часткай рэжыму Фідэля, на яго сумленьні шмат брудных справаў. Але, з другога боку, яму належыць заява, зробленая пасьля краху СССР: "Зараз для рэвалюцыі больш важная фасоля, чым кулі".
Прыгадваюцца яго заявы пра карысьць кітайскага досьведу, дзе эканамічная сыстэма, якая стала ў значнай ступені капіталістычнай, спалучаецца з жорсткім палітычным кантролем кампартыі. Напачатку 1990-х менавіта зь ініцыятывы Рауля быў дазволены дробны прыватны бізнэс, але потым гэтая вельмі асьцярожная лібэралізацыя была згорнутая Фідэлем.
Газэта "The Wall Street Journal" ня выключае, што Рауль паспрабуе пайсьці кітайскім шляхам, і ў гэтым выпадку, лічыць выданьне, Злучаныя Штаты павінны станоўча адказаць на гэта. Для гэтага, адзначае газэта, давядзецца адмяніць закон Гэлмса –Бартана, прыняты ў 1996 годзе, які забараняе прэзыдэнту ЗША скасоўваць эмбарга на гандаль з Кубай, пакуль там ва ўладзе знаходзіцца Кастра, Рауль ці хтосьці прызначаны імі".
(Вядоўца: ) "Юры, ці ёсьць агульным меркаваньнем, што пасьля Фідэля, хай сабе нават і пры Раулю Кастра, сытуацыя хаця б крыху палепшыцца?"
(Дракахруст: ) "Не, ёсьць і цалкам адваротныя ацэнкі, што з сыходам Фідэля Кубу чакае параксізм узмацненьня дыктатуры. Вядомы дысыдэнт Асвальда Пая, які жыве на Кубе, кажа, што ўжо атрымаў пагрозы ад спэцслужбаў: калі Фідэль памрэ, яго арыштуюць і заб’юць. Пісьменьнік Хакоба Мачавэра сказаў у інтэрвію францускай "Liberation": “Сярод кіраўніцтва няма дысыдэнтаў. Чаго трэба асьцерагацца, гэта новай хвалі рэпрэсіяў. Нават калі пераемнік знойдзены, сыход легендарнай асобы заўсёды правакуе няпэўнасьць”.
(Вядоўца: ) "Юры, а як на перамены на Кубе можа паўплываць сусед вострава – Злучаныя Штаты?"
(Дракахруст: ) "Тры тыдні таму амэрыканскі ўрад выдзеліў 80 мільёнаў даляраў на падтрымку дэмакратыі на Кубе, прэзыдэнт Буш прызначыў Калеба Макары “часовым каардынатарам па Кубе”. Спадар Макары кажа, што “кубінскія ўлады рыхтуюць пэрманэнтную дыктатуру”, "мы ж падтрымліваем працэс перадачы ўлады, які дазволіць кубінцам вярнуць сабе свабоду і правесьці свабодныя выбары".
Заява Кастра аб перадачы паўнамоцтваў выклікала сапраўднае сьвяткаваньне сярод кубінскіх эмігрантаў на Кубе. Некаторыя зь іх заклікаюць амэрыканскі ўрад ужыць сілу і скінуць камуністычную дыктатуру, якая захісталася. Кубінская грамада – вельмі ўплывовая ў ЗША, і "The New York Times" заклікае ўрад Буша ў адносінах да пасьлякастраўскай Кубы не ператварацца ў марыянэтку кубінскіх эмігранцкіх груповак.
Нават аптымісты сыходзяцца на тым, што працэс пераменаў пасьля сыходу Фідэля будзе павольным і складаным".