Заява па кубінскім тэлебачаньні была зачытаная ўласным сакратаром кіраўніка дзяржавы, які ад імя Кастра паведаміў:
(Сакратар Кастра: ) “Маё здароўе, якое вытрымлівала шматлікія выпрабаваньні, зазнала вялікі стрэс. Гэта прычынілася да вострай хваробы страўніка з унутраным крывацёкам, што вымусіла мяне пайсьці на складаную апэрацыю”.
Стрэс, паводле заявы Кастра, здарыўся ў яго пасьля паездкі ў Аргентыну і сьвяткаваньня на мінулым тыдні гадавіны кубінскай рэвалюцыі.
У гэтай жа заяве Фідэль Кастра паведаміў, што часова, але на нявызначаны час, ён перадае свае ўладныя паўнамоцтвы свайму брату Раулю. Рауль займае пасаду міністра абароны Кубы, і цяпер да яго пераходзяць пасады прэзыдэнта краіны, галоўнакамандуючага і першага сакратара кампартыі.
79-гадовы Фідэль Кастра кіруе Кубай ужо 47 гадоў: 70 працэнтаў насельніцтва краіны не жыло пры іншым кіраўніку. За ўвесь гэты час Кастра нікому не перадаваў сваёй улады.
Размовы пра пагаршэньне стану здароўя кубінскага лідэра ідуць даўно, два гады таму ён упаў і пашкодзіў руку і калена. Летась амэрыканскае ЦРУ апублікавала паведамленьне, што Фідэль мае хваробу Паркінсона – Кастра зьняпраўдзіў гэтую інфармацыю, сказаўшы, што ніколі не пачуваўся лепш. Але цяпер становішча, відаць, сур’ёзнае. На просьбу лідэра адменена сьвяткаваньне ягонага васьмідзесяцігодзьдзя, якое прыпадае на 13 жніўня: урачыстасьці перанесеныя на сьнежань. Пра палітычную сытуацыю на Кубе гаворыць дырэктар амэрыканскага Інстытуту дасьледаваньняў Кубы Хаймэ Сушліцкі:
(Сушліцкі: ) “Кастра ўжо некалькі апошніх гадоў рыхтаваў да пераемніцтва свайго малодшага брата, які зьяўляецца другой асобай ва ўладнай камандзе. Рауль атрымліваў большы кантроль над узброенымі сіламі. Партыйныя структуры рыхтавалі да пераходу пад кантроль Рауля, як толькі памрэ Фідэль. Кастра хоча працягу рэвалюцыі пасьля сваёй сьмерці і нават пасьля сьмерці Рауля. Так што мы будзем бачыць лёгкую і хуткую перадачу ўлады і доўгія і марудныя зьмены”.
На Флорыдзе, дзе жыве шмат уцекачоў з камуністычнага востраву, паведамленьне пра перадачу ўлады Раулю Кастра выклікала масавыя сьвяткаваньні. Кубінцы-эмігранты выйшлі на вуліцы з нацыянальнымі сьцягамі. Варта сказаць, што 75-гадовы Рауль Кастра паводле сваіх падыходаў мала чым адрозьніваецца ад знакамітага брата. Але беспрэцэдэнтная перадача ўлады – сьведчаньне таго, што эпоха, якая доўжылася амаль паўстагодьдзя, у любым выпадку канчаецца.