“Будуць спробы ціснуць на нас эканамічна – скарэктуем нашую пазыцыю ў пытаньнях двухбаковага супрацоўніцтва, перш за ўсё ў эканамічнай і транзытна-транспартнай сфэрах”,– заявіў Лукашэнка. Ён запэўніў, што Менск гатовы павучыцца ў Эўразьвязу, але “ня будзе выпрошваць супрацоўніцтва і цьмяныя пэрспэктывы сяброўства ў ЭЗ”.
Гаворачы аб адносінах са Злучанымі Штатамі, Лукашэнка зазначыў, што ў Беларусі і ЗША ёсьць шмат агульных інтарэсаў, перш за ўсё ў галіне глябальнай бясьпекі і барацьбы з міжнародным тэрарызмам.
Пазыцыю ЗША адносна Беларусі на нядаўніх прэзыдэнцкіх выбарах А.Лукашэнка назваў “палітычным ціскам, пагрозамі і ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы”.
Гаворачы аб адносінах Беларусі і Расеі А.Лукашэнка заўважыў, што яны апошнім часам сталі “больш прагматычнымі”. Акрамя таго ён заклікаў ператварыць Беларусь у частку “Вялікага шоўкавага шляху” для транзыту кітайскіх тавараў.