Як перадае Reuters, НАТО не выключае перагляду 11-гадовага дагавору аб супрацоўніцтве зь Беларусьсю ў рамках праграмы “Партнэрства дзеля міру”. Падставай для гэтага ёсьць стаўленьне сябраў альянсу да сакавіцкіх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Паводле Джэймса Апатурая, “пакуль яшчэ няясна, якія захады будуць прадпрынятыя альянсам”, аднак “сярод сябраў арганізацыі існуе вялікая незадаволеннасьць тымі маніпуляцыямі, які мелі месца ў часе галасаваньня”. “Ясна, што сябры альянсу з асьцярожнасьцю глядзяць на Беларусь”, – падкрэсьліў сьпікер НАТО.
Дагавор паміж НАТО і Беларусьсю ў рамках “ Партнэрства дзеля міру" быў падпісаны ў Менску ў 1995. Як адзначыў Джэймс Апатурай, гэта было сьціплае супрацоўніцтва ў такой галіне, як ліквідацыя старых супрацьпяхотных мінаў на беларускай зямлі. Што да нейкіх іншых кантактаў, то яны адбываліся на самым ніжэйшым узроўні, тычыліся “некаторых аспэктаў памежнай аховы і выключалі абмен сакрэтнымі дадзенымі”.
Паводле Джэймса Апатурая, амбасадары НАТО ў Брусэлі павінны абмеркаваць сытуацыю найбліжэйшым часам.