У сёньняшняй заяве МЗС Латвіі гаворыцца, што дэманстрацыя на БТ сюжэту, у якім латвійскага дыплямата абвінавачваюць у процізаконных дзеяньнях, ёсьць грубым парушэньнем дыпляматычных нормаў. І гэта нэгатыўным чынам адаб’ецца на двухбаковых дачыненьнях.
Гаворыць прадстаўніца МЗС Латвіі Дыяна Эглітэ:
(Эглітэ: ) “МЗС Латвіі лічыць гэта чарговай правакацыяй супраць Латвійскай дзяржавы й яе дыплямата. Беларускі бок дагэтуль не адказаў на латвійскую ноту пратэсту, у якой патрабавалася афіцыйнае тлумачэньне факту грубага парушэньня Венскай канвэнцыі, калі 25 ліпеня адбылося ўварваньне прадстаўнікоў беларускіх спэцслужбаў і быў учынены ператрус на кватэры латвійскага дыплямата. Датычна выпадку, калі ў беларускага боку былі падставы лічыць, што латвійскі дыплямат учыніў нейкія супрацьпраўныя дзеяньні: існуе агульнапрынятая працэдура ў міжнародным праве ў справе вырашэньня падобных пытаньняў. Гэтага не было зроблена”.
У заяве латвійскага МЗС таксама адзначаецца, што амбасадар Беларусі Аляксандар Герасіменка, які 20-га ліпеня ўручыў у Рызе даверчыя лісты, пакінуў Латвію, не паведаміўшы пра гэта замежнапалітычнаму ведамству гэтай краіны – насуперак дыпляматычнай практыцы.
Паводле юрыста й праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, факт гэткага тэлевізійнага паказу ёсьць наўпростым умяшаньнем у прыватнае жыцьцё.
(Стэфановіч: ) “Калі гэта не зьяўляецца крымінальным злачынствам, то значыць – нашы ўлады груба парушаюць прынцыпы неўмяшаньня ў прыватнае жыцьцё, у тым ліку й замежнага дыплямата. Мне цяжка камэнтаваць тое, што сказаў Навумаў. Магчыма, у іх ёсьць нейкая інфармацыя наконт таго, што спадар Шмітц сапраўды распаўсюджваў парнаграфічныя касэты ці што іншае. Але я дапускаю, што гэта магла быць звычайная правакацыя ў стылі беларускага тэлебачаньня. Тое, што мы неаднаразова бачылі й падчас падзеяў на Плошчы. Цяпер гэта іхныя ўлюбёныя тэмы – гомасэксуалізм, наркаманія – і дыскрэдытацыя такім чынам ня толькі тутэйшых дэмакратычных актывістаў, але й замежных дыпляматаў. А тое, што ўпотай запісалі чалавека й паказалі па ўсёй краіне, – зусім дзікунства”.
У прадэманстраваным на БТ сюжэце акцэнтавалася, што латвійскі дыплямат, паміж іншага, быў адказны ў амбасадзе за кантакты з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.
Гаворыць лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
(Лябедзька: ) “Калі ёсьць нейкі доказ, што гэты дыплямат задзейнічаны ў фінансаваньні апазыцыі, у падрыхтоўцы нейкіх тэрарыстычных актаў, трэба выразна пра гэта гаварыць. Бо якраз такі род дзейнасьці несумяшчальны са статусам дыплямата й пярэчыць Венскай канвэнцыі. Што датычыць падглядваньня ў замочную шчыліну, то гэта мінус для любой улады – дэмакратычнай ці аўтарытарнай. Але ж такімі ёсьць нашы беларускія рэаліі: кантроль павінен быць татальным”.
Праграма з дэманстрацыяй гомасэксуальнага акту трансьлявалася пасьля дзявятай гадзіны ўвечары й паўтаралася сёньня раніцай, калі яе маглі пабачыць дзеці й падлеткі.
У Беларусі існуе экспэртная камісія ў справе прадухіленьня прапаганды парнаграфіі, гвалту й жорсткасьці. Яе старшыня Ніна Фральцова згаданага сюжэту БТ не глядзела, аднак зазначыла для Радыё Свабода: тэлевізійныя каналы самі нясуць адказнасьць за тое, што дэманструюць, а памянёная камісія наладжвае экспэртызу толькі з факту звароту. За распаўсюд жа парнаграфіі ў беларускім заканадаўстве прадугледжана крымінальная адказнасьць, – падкрэсьлівае Ніна Фральцова.
Я зьвярнулася ў прэсавую службу Белдзяржтэлерадыёкампаніі з пытаньнем, ці існуе там структура, якая загадзя кантралюе ці праводзіць экспэртызу тэлепрадукцыі на прадмет распаўсюду парнаграфіі.
(Карэспандэнтка: ) “Ці ёсьць такі орган на БТ?”
(Супрацоўніца прэс-службы: ) “Не. У дадзеным выпадку камэнтароў ня будзе. Ня ведаю, хто зможа Вам пракамэнтаваць гэты сюжэт”.