Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліст былога сьледчага П.Мялько ў ААН: рэакцыі ЭЗ і Беларусі


Радыё Свабода Прадстаўнікі дыпляматычных місіяў ЭЗ у Менску “з занепакоенасьцю, але без зьдзіўленьня” адрэагавалі на адкрыты ліст сьледчага з Гарадзеншчыны Паўла Мялько, піша брусэльскае Інтэрнэт-выданьне EUobserver.com. У сваім накіраваным у ААН пасланьні сьледчы Мялько сьцьвярджае, што беларуская міліцыя ўжывае самыя розныя віды катаваньняў дзеля таго, каб выцягнуць адпаведныя прызнаньні ў затрыманых і арыштаваных –ад электрычнага току да нэрвова-паралітычнага газу.

Як вынікае з публікацыі "EUobserver", эўрапейскія дыпляматы вывучаюць і спраўджваюць выкладзеныя ў лісьце факты, а таксама цяперашняе месцазнаходжаньне міліцыянта. Паводле некаторых крыніцаў, сьледчы Павал Мялько пакінуў Беларусь і, праўдападобна, знаходзіцца ў Канадзе.

"EUobserver" піша, што ў беларускім МЗС рашуча абверглі сьцьвярджэньні Мялько і заявілі, што беларускія паліцыянты заўсёды дзейнічаюць у межах закону, піша "EUobserver".

Тым часам амбасадар ФРН у Менску Марцін Хэкер заявіў пра сваю гатовасьць інфармаваць кіраўніцтва Фінляндыі – цяперашняга старшыні ЭЗ – пра парушэньні міжнароднага права ў часе працэсу над сябрамі моладзевай арганізацыі “Партнэрства”. Паводле словаў дыплямата, юрыста паводле адукацыі, закрыты суд несумяшчальны з сучаснымі міжнароднымі стандартамі, бо сакрэтныя працэсы “мелі месца ў час фашысцкай і сталінскай гісторыі”.

“Я заўсёды думаў, што гэта будзе немагчыма цяпер у Эўропе… На жаль, Беларусь ня стала сябрам Рады Эўропы… краінай-удзельніцай Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека і асноўных свабодаў”, перадае словы дыплямата са спасылкай на прэсавую службу АГП інтэрнэт-сайт www.belaruspartizan.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG