У пятніцу 28 ліпеня ў Цэнтральным судзе Менска пачаўся працэс над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Мікалаем Астрэйкам, Цімафеем Дранчуком, Энірай Браніцкай і Аляксандрам Шалайкам. Нагадаю, “Партнэрства” плянавала наладзіць незалежнае назіраньне за мінулымі прэзыдэнцкімі выбарамі, але меней як за месяц да выбараў чатырох актывістаў арыштавалі і цяпер абвінавачваюць ў дзеяньнях ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Ім пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.
Працэс праходзіць за зачыненымі дзьвярмі, а каб з працэсу не прасачыліся аніякія зьвесткі, ўлады прынялі дадатковыя захады і адносна адвакатаў, паведаміла “Свабодзе” жонка Мікалая Астрэйкі Паліна.
(Паліна Астрэйка: ) “Ніякіх падрабязнасьцяў мы ад адвакатаў ня можам ведаць, бо зь іх узялі падпіскі аб неразгалошваньні. Сёньня літаральна на прыступках суду яны пісалі гэтыя падпіскі, хаця падчас сьледзтва ужо давалі такія абяцаньні”.
Паводле Паліны Астрэйкі побач з судом увесь час знаходзіліся міліцыянты ў цывільным, якія прыслухоўваліся да размоў сваякоў і кантактавалі з кімсьці праз рацыі.
Больш за чатыры месяцы ў розных турмах Беларусі прабыў апазыцыйны актывіст са Шчучына Сяргей Ляшкевіч, якога суд пакараў за падрыхтоўку да тэрактаў. Днямі Сяргей выйшаў на волю. Маё пытаньне падчас нашай размовы было пра стаўленьне ў турмах да палітычных вязьняў? Сяргей згадаў, як вязьні не хацелі верыць у тое, што ў Беларусі пачалі судзіць за падрыхтоўку да тэрактаў. Што да супрацоўнікаў турмаў, то шмат зь іх яму спачувалі.
(Ляшкевіч: ) “Бачна было, што некаторыя ставяцца з сымпатыяй, але, канешне, адкрыта яны гэтага не выказвалі і асабліва не дэманстравалі. Баяліся ўсё ж такі. У такі час жывем”.
Дарэчы, у Глыбоцкую турму, дзе адбыў апошнія месяцы свайго тэрміну Сяргей Ляшкевіч, даставілі для адбыцьця пакараньня і актывіста апазыцыі з Астраўца Івана Крука. Пра гэта сваякі даведаліся з ягонага ліста дамоў. Нагадаю, сваякі два тыдні ня ведалі, куды Івана Крука накіравалі адбываць пакараньне. У міліцыі адмаўляліся паведаміць якія б ні было зьвесткі пра апазыцыянэра.
28 ліпеня ня здолела сустрэцца з сынам маці Аляксандра Казуліна Яўгенія Дудко. Пакуль ёй далі дазвол на спатканьне з сынам, таго перавялі са сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага ў турэмны шпіталь, які знаходзіцца на тэрыторыі менскай калёніі на вуліцы Кальварыйскай. Дарэчы, сёньня маці спадара Казуліна спаўняецца 74 гады.
А цяпер асноўныя навіны тыдня пра апазыцыянэраў, асуджаных на “хімію”. Андрэй Клімаў заклікаў кіраўніцтва аб’яднанай Эўропы праз палітычны ўльтыматум прымусіць беларускі рэжым расьсьледаваць зьнікненьні вядомых беларускіх апазыцыянэраў. Мікалай Статкевіч у адкрытым лісьце заявіў, што спэцслужбы нібыта рыхтуюць супроць яго правакацыю, каб абвінаваціць у парушэньні рэжыму і перавесьці з “хіміі” ў калёнію.
З актывістамі маладзёвага руху Паўлам Севярынцам і Артурам Фінькевічам сустрэўся экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Мілінкевіч. Маладыя людзі атрымалі ад лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў кнігі, прадукты харчаваньня, а Артур Фінькевіч яшчэ і радыёпрымач. Кажа прэсавы сакратар Мілінкевіча Павал Мажэйка, які сам адбыў на “хіміі” год.
(Мажэйка: ) “Справа ня толькі ў нейкіх матэрыяльных рэчах, якія, безумоўна, дапамагаюць у цяжкіх варунках, але галоўнае – маральная падтрымка. Мы бачылі, наколькі і для Севярынца, і для Фінькевіча былі істотныя гэтыя візыты. Яны пацьвярджаюць, што іх справа, іх ідэалы знаходзяць падтрымку ў грамадзтве і ў лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл”.
Нагадаю, аўтамабіль Аляксандра Мілінкевіча падчас наведваньня палітвязьняў затрымала міліцыя. Экс-кандыдату на прэзыдэнта давялося прабыць у міліцыі некалькі гадзінаў.