Спэцназаўцы зранку ачапілі будынак суду, каб ніводнага чалавека не было ў двары, дзе з аўтазака пад аховай выводзілі арыштаваных актывістаў “Партнэрства”. Сваякам Эніры Браніцкай, Аляксандра Шалайкі, Цімафея Дранчука й Міколы Астрэйкі не дазволілі зайсьці нават у будынак суду. Людзі стаялі насупраць уваходу. Вокны судовай залі выходзяць на вуліцу Багдановіча, і арыштаваныя бачылі сабраных.
Адвакатка Вера Страмкоўская паразмаўляла са сваякамі й з дыпляматамі ў часе перапынку, калі судзьдзя разглядаў хадайніцтвы. Яна паведаміла, што Эніра, Аляксандар, Цімафей і Мікола акуратна апранутыя й трымаюцца бадзёра. Амбасадар Нямеччыны Марцін Гэкер папрасіў адвакатку перадаць палітвязьням, што дыпляматы прыйшлі да суду, а таксама словы падтрымкі.
Судзьдзя Леанід Ясіновіч адхіліў хадайніцтвы адвакатаў, каб сваякі арыштаваных выступалі ў якасьці іхных абаронцаў.
Цяжарныя жонкі Аляксандра Шалайкі й Міколы Астрэйкі стаялі на ходніку насупраць вокнаў судовай залі. Месца вельмі загазаванае, бо на вуліцы інтэнсіўны аўтамабільны рух. Машыны час ад часу спыняліся каля суду на сьвятлафор. Гаворыць Паліна Астрэйка:
(Паліна: ) “Cтаім, чакаем. Для мяне было вельмі важна, каб ён чуў, што мы тут, побач, што мы разам, што мы прыйшлі й пляскалі ў далоні. Я спадзяюся, гэта хоць трошкі яму дапаможа”.
Маці Міколы Яўгенія Астрэйка дадала:
(Астрэйка: ) “Чуў, як я крычала: “Сынок!”… Будзем чакаць. Гэта ганьба нашай дзяржаве, што цяжарныя жонкі, маці стаяць і чакаюць пад зачыненымі дзьвярыма”.
Вера Шалайка трымалася бадзёра: хацела, каб муж пераканаўся – ёй ня цяжка.
(Шалайка: ) “Спадзяемся, што ўсё будзе добра. Божанька дапамагае маленькім дзеткам. Думаю, усё ня так проста – дзьве цяжарныя жанчыны, адна ўжо нарадзіла...”
Бацька Цімафея Валер Дранчук лічыць: прысутнасьць мноства паплечнікаў, палітыкаў, дыпляматаў ёсьць сьведчаньнем таго, што крымінальная справа мае палітычны характар.
(Дранчук: ) “Нашы дзеці й так атрымалі. Іх хапалі без усялякіх падстаў, вельмі груба, брутальна. Судзіць далей нашых дзяцей – гэта ня толькі не гуманна, але й злачынна”.
Спэцназаўцы не дазволілі цяжарным жанчынам сесьці на лаўцы ў суседнім двары. Сябры Камітэту дапамогі палітрэпрэсаваным прынесьлі сваякам плястыкавыя крэслы. Судзьдзя Леанід Ясіновіч зачытаў абвінавачаньне й пачаў апытваць арыштаваных. Сьведкі будуць даваць паказаньні на наступным тыдні, 31 ліпеня.
Арганізацыя “Партнэрства” ёсьць грамадзянскай ініцыятывай, дзейнасьць якой скіравана выключна на назіраньне за выбарамі. Летась Міколу Астрэйку, Эніру Браніцкую й Аляксандра Шалайку арыштоўвалі за спробу правесьці ўстаноўчую канфэрэнцыю ў кінатэатры “Цэнтральны”. Сёлета актывістаў “Партнэрства” затрымалі 21 лютага пасьля таго, як яны зрабілі заяву, што ня маюць магчымасьці назіраць за выбарамі ў часе прэзыдэнцкай кампаніі, бо не пасьпеюць сфармаваць структуры: ад абвяшчэньня даты выбараў да пачатку кампаніі на гэта не ставала часу. Справу актывістаў “Партнэрства” вялі сьледчыя КДБ. З экранаў дзяржаўнага тэлебачаньня іх абвінавачвалі ў тэрарызьме.
Міліцыянты выводзяць сяброў “Партнэрства” з аўтазака
Маці Міколы Астрэйкі Яўгенія
Міліцыянты вядуць у суд Аляксандра Шалайку
Гл. таксама Мілінкевіч пра суд над “Партнэрствам”: “Гэта барацьба супраць праўды” Пачаўся закрыты судовы працэс над актывістамі “Партнэрства” (фота)