Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве разагнаны пікет у падтрымку "Партнэрства"


Радыё Свабода Як паведамляе прэсавая служба Саюзу правых сілаў Расеі, сёньня каля беларускай амбасады ў Маскве быў разагнаны пікет у падтрымку актывістаў “Партнэрства”, якіх судзяць у Менску.

Разгон адбыўся настолькі хутка, што ўдзельнікі пікету, а сярод іх былі сябры СПС, арганізацыяў “Абарона”, “Расейскія радыкалы”, не пасьпелі нават разгарнуць транспаранты.

Заяўка на правядзеньне пікету была пададзеная некалькімі арганізацыямі адначасова, і ніводная зь іх не атрымала забароны на правядзеньне акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG