Ад 21 лютага ўсіх трымалі пад вартай сьледчага ізалятара КДБ. Пазьней Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайку перавялі на Валадарку. Справа актывістаў “Партнэрства” выклікала розгалас у грамадзтве. У суд прыйдуць прадстаўнікі дыпмісіяў і дэмакратычнай грамадзкасьці. Працэс будзе праходзіць за зачыненымі дзьвярыма.
Леанід Ясіновіч прыняў рашэньне зрабіць суд закрытым. Магчыма, прычыны ён патлумачыць напачатку судовага паседжаньня. Суд Цэнтральнага раёну пакуль знаходзіцца ў жылым будынку на вуліцы Багдановіча. Эніру Браніцкую, Аляксандра Шалайку, Міколу Астрэйку і Цімафея Дранчука прывязуць пад аховай. Да суду і ў перапынках іх будуць трымаць у клетках, якія знаходзяцца ў склепе пад домам. У суседніх памяшканьнях жыхары дома трымаюць свае старыя рэчы і бульбу.
Хутчэй за ўсё, будынак будзе ачэплены спэцназаўцамі. Амбасадары краінаў Эўразьвязу выказалі намер прыйсьці ў суд. Невядома, ці дазволяць ім прайсьці ў будынак. Сваякам падсудных таксама не дазволяць прысутнічаць на пасяджэньні.
Жонка Цімафея Дранчука Вольга Анцыповіч нарадзіла дзіця, калі ягоны бацька быў за кратамі “амэрыканкі”. Сёньня яна не пойдзе ў суд. Вольга зьехала з маленькім Платонам на лецішча, бо там лягчэй пераносіць сьпёку.
У суд прыйдуць цяжарныя жонкі Аляксандра Шалайкі і Міколы Астрэйкі. Вера Шалайка запэўніла “Свабоду”, што прыйдзе ў суд, нягледзячы на свой стан.
(Шалайка:) “Нягледзячы на свой стан, я ўсё роўна буду там, каб мой муж адчуваў падтрымку маю і ўсёй сям’і. Няхай ім будзе сорамна, што жонка ў такім стане ідзе на суд, а яе не пускаюць туды, каб убачыць мужа.”
Паліна Астрэйка таксама будзе ў судзе разам з бацькамі свайго мужа.
(Астрэйка:) “Вядома ж, я пайду на суд. Спадзяюся, што мяне пусьцяць. Калі гэтага ня здарыцца, нягледзячы на мой стан, я буду побач з судом. Спадзяюся, што Мікалая выпусьцяць і ён будзе побач са мной. Я ўпэўненая і ў мяне ёсьць аптымізм, што ўсё будзе добра.”
Назіральнікі адзначаюць, што сёньня судзьдзя толькі выканае неабходныя працэсуальныя фармальнасьці. Допыт сьведкаў і спрэчкі адбудуцца на наступным тыдні.
У выпадку, калі будзе даказана віна Міколы Астрэйкі, Эніры Браніцкай, Аляксандра Шалайкі і Цімафея Дранчука суд можа пакараць іх пазбаўленьнем волі на тры гады.