Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску -- бел-чырвона-белыя сьцягі


Любоў Лунёва, Менск Прадстаўнікі моладзевага апазыцыйнага руху вывесілі некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў у цэнтры Менску. Колькі гадзінаў сьцяг правісеў на плошчы Калініна. На плошчы Перамогі група юнакоў запусьціла сьцяг на балёніках. Над праспэктам Незалежнасьці паўгадзіны ляталі балёнікі зь бел-чырвона-белымі стужкамі.

У дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце моладзевыя актывісты вырашылі ня ладзіць вулічных акцый у сталіцы, бо шмат хто з моладзевых арганізацый цяпер знаходзіцца ў суседняй Украіне. Затое маладыя апазыцыянэры запэўнілі, што цягам дня на менскіх вуліцах будуць зьяўляцца нацыянальныя сьцягі.

Менская міліцыя ад 14-й гадзіны дня працуе ва ўзмоцненым рэжыме. На Кастрычніцкай плошчы й плошчы Якуба Коласа каля кожнага выхаду з мэтро дзяжураць міліцыянты патрульна-паставой службы, у прылеглых дварах – аўтобусы са спэцназаўцамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG