Сярод іншага, Эўрапарлямэнт мусіць патрабаваць адхіленьня ад пасады міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава, правядзеньня расьсьледаваньня зьнікненьняў Віктара Ганчара й Юрыя Захаранкі й вызваленьня Аляксандра Казуліна.
У сваім звароце да Эўрапарлямэнту Андрэй Клімаў заклікае аказаць падтрымку апазыцыйным сілам у Беларусі. Таксама палітык выступае за ўвядзеньне візавых санкцый адносна шэрагу чыноўнікаў. Аднак жа, зь меркаваньня спадара Клімава, трэба дазволіць уезд у краіны Эўразьвязу кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.