Чатыры актывісты "Партнэрства" – Мікалай Астрэйка, Эніра Браніцкая, Цімафей Дранчук і Аляксандр Шалайка – былі затрыманыя 21 лютага і з таго часу знаходзяцца пад вартай. Яны абвінавачваюцца ў арганізацыі і кіраваньні структурай, якая замахваецца на асобу, правы і абавязкі грамадзян і не прайшла дзяржаўную рэгістрацыю. За гэта пагражае арышт на тэрмін да шасьці месяцаў або пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў.
"Мы лічым, што ніякіх падставаў для аб''яўленьня працэсу закрытым у судзьдзі не было. Улады проста не жадаюць, каб гэтая справа мела шырокую грамадзкую агалоску", – заявіў намесьнік старшыні БХК Гары Паганяйла.