Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька і Аскерка выйшлі з турмы


Радыё Свабода Сёньня ўвечары з турмы на Акрэсьціна выйшлі лідэр АГП Анатоль Лябедзька і актывіст апазыцыі Анатоль Аскерка, якія адбылі 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі Салідарнасьці 16 ліпеня ля расейскай амбасады ў Менску.

Па выхадзе з брамы турмы спадар Лябедзька сказаў Радыё Свабода:

(Лябедзька: ) “Першы раз гэта ўсё ў навізну, а калі пяты раз, то ўжо да ўсяго прывыкаеш. Чым я займаўся? Рабіў гімнастыку зранку, размаўляў зь іншай Беларусьсю, якая была ў камэры, чытаў… У гэтым ёсьць і карыснае, я думаю, што калі б яшчэ раз прыйшлося, я зрабіў бы тое самае, таму што калі адбываюцца такія судовыя працэсы, як над Казуліным, то трэба праводзіць грамадзянскія акцыі, нягледзячы на тое, колькі там людзей прыходзіць. А па-другое, пачынаючы ад тых спэцназаўцаў, якія мяне забіралі, 13 чалавек, і зь якімі я 2 гадзіны размаўляў у аўтобусе, да гэтых сукамэрнікаў, якіх прайшло каля 15 чалавек за гэты час, – гэта было карысна для гэтых людзей. Яны таксама адкрылі другую Беларусь, якая ёсьць у краіне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG