Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікам эўрапейскага камітэту анулявалі візы ў Беларусь


Радыё Свабода Чатырох прадстаўнікоў Эўрапейскага камітэту па эканамічных і сацыяльных пытаньнях не пусьцілі ў Беларусь. Яны зьбіраліся высьветліць сапраўдны стан прафсаюзнага руху ў Беларусі і становішча недзяржаўных арганізацыяў. Паводле паведамленьня газэты “Салідарнасьць”, ім нават папярэдне выдалі візы, але потым анулявалі іх, спаслаўшыся на тое, што візыт ня быў падрыхтаваны ў шчыльнай сувязі зь дзяржаўнымі арганізацыямі.

У МЗС Беларусі заяўляюць, што не адмаўлялі ў выдачы візаў прадстаўнікам Эўрапейскага камітэту па сацыяльных і эканамічных пытаньнях, а толькі прапанавалі перанесьці тэрміны візыту і ўзгадніць іх пазьней. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар беларускага МЗС Аляксандар Папоў.

Эўрапейскі камітэт па эканамічных і сацыяльных пытаньнях – незалежная арганізацыя, у яе ўваходзяць больш за 300 прадстаўнікоў краінаў Эўразьвязу, якія займаюць кіроўныя пасады ў прафсаюзах сваіх краінаў. Кандыдатуры сябраў камітэту зацьвярджаюцца ўрадамі сваіх краінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG