Нагадаю, Мікалай Аўтуховіч зьняволены на 3 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасьці, а Юры Лявонаў атрымаў турэмны тэрмін на адзін месяц меншы — 3 гады і 5 месяцаў. Іх зьвінавацілі ў нявыплаце падаткаў дзяржаве ў асабліва буйных памерах.
Тры гады таму прэзыдэнцкім дэкрэтам прадпрымальнікам забаранілі мець больш як трох найманых працаўнікоў. Тады Мікалай Аўтуховіч, прадпрымальнік і ўласьнік фірмы таксовак, падпісаў дамову зь Юр’ем Лявонавым, дырэктарам фірмы “Ніка-транс”, і кіроўцы Аўтуховічавых таксовак перайшлі на ўлік у “Ніка-транс”. Пракурор палічыў, што гэта было зроблена выключна ў інтарэсах Аўтуховіча, і лішнія людзі не былі патрэбныя фірме. А значыць, быў злачынны намер.
Абвінавачаньне палічыла, што яны павінны сплаціць 40 мільёнаў 623 тысячы рублёў падатку, якія Аўтуховіч не заплаціў за кіроўцаў, якіх наймаў для працы на сваіх таксоўках у фірме “Ніка-транс”, а таксама 1 мільярд 92 мільёны 84 тысячы рублёў — выручку, якую ён атрымаў ад працы сваіх таксовак.