Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына патрабуе вызваленьня Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода Урад Нямеччыны “асуджае прысуд Аляксандру Казуліну і настойліва патрабуе яго неадкладнага вызваленьня”.

Адпаведную заяву зрабіў у Бэрліне міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер. Паводле міністра, працэс над Казуліным “меў відавочна палітычны характар”. Штайнмаер запатрабаваў таксама ад беларускіх уладаў “спыненьня рэпрэсіяў супраць дэмакратычнай апазыцыі”. Нямецкі ўрад заклікаў беларускія ўлады “прытрымлівацца міжнародных стандартаў прававой дзяржавы, да выкананьня якіх абавязваюць беларуская Канстытуцыя і сяброўства ў АБСЭ”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG